Состояние | Отличное |
Исполнитель | Sidney Bechet, Louis Armstrong, Duke Ellington, Django Reinhardt, Johnny Hodges, Earl Hines, Dizzy Gillespie, Coleman Hawkins, Count Basie, Bud Powell, Don Byas, Milt Jackson, Charlie Parker, Roy Eldridge, Thelonious Monk, Gerry Mulligan, Clifford Brown, |
Формат | 2 Виниловая пластинка |
‘Une histoire des géants du jazz’
Sidney Bechet, Louis Armstrong, Duke Ellington, Django Reinhardt, Johnny Hodges, Earl Hines, Dizzy Gillespie, Coleman Hawkins, Count Basie, Bud Powell, Don Byas, Milt Jackson, Charlie Parker, Roy Eldridge, Thelonious Monk, Gerry Mulligan, Clifford Brown, Lionel Hampton et al
Фармат: падвойны вінілавы альбом, 2LP
Год выхаду альбому: 1969
Выдавецкая кампанія: Disques Vogue
Нумар альбому: CLVLX 342
Тып запісу: стэрэа
Месца вырабу: Францыя, Dillard et Cie. Imp. Paris
Музычны стыль: Jazz
Адметнасьці: зборка, цяжкі вініл
=====================================================================
СТАН (ацэнка стану робіцца візуальна і кансэрватыўна, па выкарыстанай Discogs клясыфікацыі Goldmine (г.зн. без адзнакі EX і "мінусаў": M, NM, VG+, VG, G+, G, P):
Кружэлкі (records): VG+/NM
Вонкавая вокладка (gatefold sleeve): NM
Поўнафарматны рэклямны буклет Disques Vogue на 4 старонках (booklet): NM
Унутраныя капэрты (inner sleeves): звычайныя папяровыя
=====================================================================
Усе фота сапраўдныя, не з інтэрнэту.
Пры асабістай перадачы пакупкі просьба яе ўважліва агледзець. Калі яе стан не адпавядае Вашым чаканьням ці, па Вашым меркаваньні, апісаньню лота на сайце ay.by, Вы маеце магчымасьць адмовіцца ад пакупкі ўжо на гэтым этапе.
Калі гэтыя пытаньні ўзьніклі ў Вас пазьней, не сьпяшайцеся ў парыве эмоцый пакідаць адмоўна-нэйтральныя водгукі на сайце ay.by. Лепей зьвяжыцеся з намі, каб высьветліць сітуацыю і знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне.
Ужываныя кружэлкі часта прайграюцца значна лепей, чым выглядаюць. Калі Вас прываблівае кружэлка, але насьцярожвае яе “паезжаны” стан, сьмела рабіце ў нас пакупку і пры сустрэчы на ўласныя вочы ацаніце стан альбому. Вазьміце кружэлку дамоў для пробнага праслухоўваньня. Калі пасьля гэтага жаданьне мець гэты альбом у Вашай калекцыі пройдзе, Вы можаце вярнуць пакупку нам і атрымаць свае грошы назад.
Як ведае любы аматар аналягавага гуку, ацэнка стану вінілавых кружэлак - справа вельмі суб'ектыўная і далікатная. Вельмі разлічваем на дабразычлівасьць, разуменьне і спагадлівасьць нашых пакупнікоў.
Вашая Кнігарня
|
|
Самавываз ад мэтро "Пралетарская". Пакупнік першым выходзіць на сувязь. Нюансы пакупкі просьба абмяркоўваць па электроннай пошце. Перасылка "Эўрапоштай" (+ кошт упакоўкі) магчымая толькі пры пакупцы даражэй за 30 рублёў.
Похожие лоты