Состояние | Отличное |
Формат | 3 Виниловая пластинка |
Art Tatum ‘Giants of Jazz’
Фармат: бокс-сэт з 3 вінілавых кружэлак, 3LP box
Год выхаду альбому: 1982
Выдавецкая кампанія: Time Life Records
Нумар альбому: STL-J24
Месца вырабу: ЗША
Музычны стыль: Piano Jazz, Swing, Stride
Адметнасьці: зборка
Старонка на discogs: https://www.discogs.com/release/4942783-Art-Tatum-Giants-Of-Jazz
=====================================================================
СТАН (ацэнка стану робіцца візуальна і кансэрватыўна, па выкарыстанай Discogs клясыфікацыі Goldmine (г.зн. без адзнакі EX і "мінусаў": M, NM, VG+, VG, G+, G, P):
Кружэлкі (records): NM
Скрыня (slip container box): VG+/NM
Буклет на 50 старонках (23 х 23 см): VG+/NM
Унутраныя капэрты (inner sleeves): папярова-плястыкавыя Time Records
=====================================================================
Усе фота сапраўдныя, не з інтэрнэту.
Пры асабістай перадачы пакупкі просьба яе ўважліва агледзець. Калі яе стан не адпавядае Вашым чаканьням ці, па Вашым меркаваньні, апісаньню лота на сайце ay.by, Вы маеце магчымасьць адмовіцца ад пакупкі ўжо на гэтым этапе.
Калі гэтыя пытаньні ўзьніклі ў Вас пазьней, не сьпяшайцеся ў парыве эмоцый пакідаць адмоўна-нэйтральныя водгукі на сайце ay.by. Лепей зьвяжыцеся з намі, каб высьветліць сітуацыю і знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне.
Ужываныя кружэлкі часта прайграюцца значна лепей, чым выглядаюць. Калі Вас прываблівае кружэлка, але насьцярожвае яе “паезжаны” стан, сьмела рабіце ў нас пакупку і пры сустрэчы на ўласныя вочы ацаніце стан альбому. Вазьміце кружэлку дамоў для пробнага праслухоўваньня. Калі пасьля гэтага жаданьне мець гэты альбом у Вашай калекцыі пройдзе, Вы можаце вярнуць пакупку нам і атрымаць свае грошы назад.
Як ведае любы аматар аналягавага гуку, ацэнка стану вінілавых кружэлак - справа вельмі суб'ектыўная і далікатная. Вельмі разлічваем на дабразычлівасьць, разуменьне і спагадлівасьць нашых пакупнікоў.
Вашая Кнігарня
|
|
Самавываз ад мэтро "Пралетарская". Пакупнік першым выходзіць на сувязь. Нюансы пакупкі просьба абмяркоўваць па электроннай пошце. Перасылка "Эўрапоштай" (+ кошт упакоўкі) магчымая толькі пры пакупцы даражэй за 30 рублёў.
Похожие лоты