Адам Русак "Засцілайце сталы. Выбранае". АЎТОГРАФ АЎТАРА (жонкі і аўтара), ПАЭТА ПЕСНІ, ЯКОГА СТАЛІ САПРАЎДЫ НАРОДНЫМІ, АЛЕ ЯКІ НЕ СТАЎ НАРОДНЫМ АФІЦЫЙНА

Осталось2 дня Завершается 16 мая в 16:50:58
1
1
№ 5036136761Хорошее состояние
100,00 бел. руб. 30,95$28,782846,57руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 100,00 бел. руб.
Возможен торг
Возможен обмен
Описание лота
Состояние Хорошее
ПАЭТА ПЕСНІ, ЯКОГА СТАЛІ САПРАЎДЫ НАРОДНЫМІ, АЛЕ ЯКІ НЕ СТАЎ НАРОДНЫМ АФІЦЫЙНА, кніжка з асабістай бібліятэкі паэта Хведара Жычкі

Русак Адам Герасімавіч 24.05.1904 г. -  21.03.1987 г.

 https://pesochnoe.schools.by/pages/rusak-adam-gerasmavch

У 1914 г. Адам Русак скончыў Песачанскую пачатковую школу і працаваў дома па гаспадарцы. 

Звыш двухсот вершаў Адама Русака сталі песнямі. Сярод іх такія, як суровая “Лясная песня” і ўзвышана лірычная “Беларусь – радзіма наша”, “Дняпро”, лірычныя “Дзе ты, зорка мая”, “Не шукай”, “Ціхі вечар”. Яны пакладзены на музыку выдатных кампазітараў, як Уладзімір Алоўнікаў, Юрый Семеняка, Ігар Лучанок, Эдуард Зарыцкі. Наш зямляк – заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

ЛЯСНАЯ ПЕСНЯ

Ой, бярозы да сосны, 

партызанскія сёстры,

 Ой, шумлівы ты лес малады. 

Толькі сэрцам пачую 

тваю песню лясную, 

І успомню былыя гады.

 Ды успомню пажары, 

ды варожыя твары, 

І завеі халодных вятроў, 

І слату, і нягоды, 

і начныя паходы, 

І агні партызанскіх кастроў. 

Край любімы мой, родны, 

ты навекі свабодны, 

За цябе я на бітву хадзіў, 

Каб ніколі-ніколі 

ты не быў у няволі, 

Каб заўсёды у шчасці ты жыў. 

Адышлі тыя годы, 

адгрымелі паходы, 

Толькі пушча за полем шуміць. 

Ой, бярозы да сосны, 

партызанскія сёстры,

 Вас ніколі ў жыцці не забыць.

Бывайце здаровы

Бывайце здаровы, 

Жывiце багата, 

А мы ад'язжаем 

да дому, Да хаты. 

У зялёнай дураве 

Мы начаваць будзем. 

А вашае ласкi 

Вавек не забудзем. 

Мы слауна гулялi 

На вашым вяселлi,

 Было ж нам даволi 

Усяго, што хацелi. 

У  вашым калгасе 

Шырокае поле, 

Няхай жа на шчасце 

Цвiце ваша доля. 

На рэчках на вашых 

Бурлiся б воды, 

Каб плавалi з крыкам 

Гусей карагоды.

 Каб жыта у полi 

Трубою вiлося, 

А у хаце каб сала 

Кубламi вялося. 

Штодзень у капусце 

Каб плавала скварка, 

А к ёй, калi трэба, 

Знашлася бы чарка. 

Каб вам шансавала 

Часцей бы на госцей, 

Нiхто каб нiколi 

Не меу на вас злосцей. 

Яшчэ ж вам жалаем 

Прыбутку у хаце - 

Нi мала, нi многа - 

Штогод па дзiцяцi. 

Не будзе вам крыўды 

Яшчэ i за тое, 

Калi пашанцуе 

На год i па двое. 

Бывайце здаровы, 

Жывiце багата, 

А мы ад'язджаем 

Да дому, да хаты.

НЕ ЗА ВОЧЫ ЧОРНЫЯ

Цiха растрывожыла 

Думкаю-бяссоннiцай 

Вечна неспакойная 

Ты, любоў мая. 

Не за вочы чорныя, 

Не за бровы смуглыя, 

А за сэрца шчырае 

Палюбiла я. 

Знаю, не праложаны 

Мне дарогi роўныя, 

Кветкамi не сцелюцца 

Сцежкi у жыццi. 

Пушчамi глыбокiмi,

 Горамi высокiмi, 

Рук не разнiмаючы,

 Нам з табой iсцi. 

Засвяцiся яснаю, 

Светлаю нязгаснаю, 

Зоркаю шчаслiваю, 

Ты, любоў мая. 

Не за вочы чорныя, 

Не за бровы смуглыя, 

А за сэрца шчырае 

Палюбiла я.

У сярэдзіне мінулага стагоддзя, пасля доўгай службы ў царскай арміі, вярнуўся ў Пясочнае салдат Сямён Русак (дзед Адама Русака). Быў ён ужо немалады, а тут, як кажуць, ні кала ні двара. Хто ведае, як склаўся б яго лёс, каб не завітала ў вёску маладая цыганка. Вочы цыганкі, чорныя, вялікія, заваражылі Сямёна Русака. Хутка і вяселле згулялі. Нарадзілася ў Сямёна Русака і яго маладой жонкі чацвёра сыноў. І ўсе такія ж смуглявыя, прыгожыя, як і маці іхняя. У Пясочным іх так і празвалі “цыганкі”. Найбольш таленавітым сярод іх быў Герасім Сямёнавіч . Здавалася, немагчыма знайсці музычнага інструмента, якога б не браў ён у рукі! 

Асабліва славіўся  Герасім Сямёнавіч ігрой на скрыпцы. Прагу да музыкі, любоў да песні ён перадаў і дзецям, у тым ліку і старэйшаму сыну Адасю, што потым стаў вядомым беларускім паэтам-песеннікам Адамам Русаком.  

“Чароўны голас скрыпкі з маленства  запаў у маю душу, - згадваў А.Русак у сваей аўтабіяграфіі. -  Скрыпка стала маёй  марай з малых дзен. Я часта браў бацькаву скрыпку і сам падбіраў полечкі і кадрыль, а потым з бацькам граў вяселлі і вечарынкі”. Музыкам стаў і брат Адама Кастусь. Хутка пра сямейнае трыо загаварылі ледзь не на ўсёй Капыльшчыне. Нават прымаўка пайшла “Няма цыганкоў – няма і вяселля”. Нават сам А. Русак пра гэта так сказаў у адным з вершаў:

Без мяне сумуюць госці,

І ўсё гэта нездарма,

Бо ў вяселлі весялосці

Без мяне нідзе няма.

В. Пясочнае – край песенны. Многія тут любяць музыку. Некаторых у свой час далучыў да народных інструментаў Герасім Русак. Непадалёк ад Русакоў жыў вясковы хлопец Мікола Мікула, які з ранняга ўзросту захапляўся ігрой на скрыпцы. Сам Герасім Сямёнавіч падарыў яму спецыяльна зробленую скрыпку, маўляў, бяры, хлопча, ў рукі, дары людзям радасць, ты на гэта здатны. Мікола Мікула падахвоціў сваіх сяброў Івана Адзярэйку, Яўгена Зайца і іншых і ў 1938 годзе ў Пясочным з’явіўся ансамбль народных інструментаў “Нёманцы” Своеасаблівае шэфства над ім узяў Адам Русак. Неяк завітаўшы да бацькоў, Адам Русак прывёз ім камертон  - і загучала ў наваколлі народная музыка. Пасля вайны тыя, хто застаўся ў жывых, зноў узяліся за музычныя інструменты, да іх далучыліся маладзейшыя музыкі. Ансамблю “Нёманцы” было прысвоена званне народнага. А. Русак пісаў: 

Паклон вам і слава

Ад сэрца народа,

Пясоцкія нашы дзяды! 

З маленства А. Русак марыў атрымаць музычную адукацыю, стаць прафесіяналам-скрыпачом.  Аднак сталася так, што спачатку яму давялося вучыцца ў Мінскім будаўнічым тэхнікуме. Пазней паэт прызнаўся ”Тэхнік з мяне не выйшаў . Я болей хадзіў у тэатры і рэстараны слухаць музыку,чым сядзеў над чарцяжамі , і неўзабаве пакінуў тэхнікум. Едучы ў Мінск я марыў вучыцца музыцы, але і тут у той час не было музычных школ”. 

У 1930 г. Адаму Русаку ўсё ж удалося скончыць Мінскі музычны тэхнікум. Адразу ж ён вырашыў прадоўжыць вучобу, каб атрымаць вышэйшую адукацыю, і быў залічаны ў Ленінградскую кансерваторыю. Адначасова стаў салістам сімфанічнага аркестра Малога опернага тэатра. Кожнае лета прыязджаў ў родныя мясціны. Сустракаўся з сябрамі ў Пясочным, а  потым кіраваўся ў Малінаўку, дзе бацькі прыдбалі новую хату. бацькі. У такія хвіліны асабліва радавалася маці паэта Марыля Ігнатаўна. Яна мела цудоўны голас, ведала шмат песень. Часам сядзеўшы на лаве, яны хораша спявалі са старэйшым сынам . Калі ад’язджаў Адам у Ленінград, Марыля Ігнатаўна нязменна прасіла: “Сыночак, хоць напішы колькі слоў па прыездзе”.

Адам Русак на той час пісаў ужо вершы. Неяк не устрымаўся, бацькам адказаў паэтычнымі радкамі:

Бывайце здаровы,

Жывіце багата,

А я ўжо прыехаў

Да дому, дахаты

Я. Навуменка - Бывайце здаровы

Так нарадзілася вядомая песня “Бывайце здаровы”. Першым спеваком – выканаўцам стала маці Марыя Ігнатаўна, потым іншыя вяскоўцы, хутка ж песня загучала ў навакольных вёсках. Сёння яе спяваюць ва ўсіх кутках Беларусі і за яе межамі. Яна стала своеасаблівай візітнай карткай беларускага народа, яго песеннага мастацтва. , як слушна зазначыў даследчык беларускага фальклору І. Цішчанка. Гісторыя гэтай песні даволі цікавая. Многія людзі, нават аўтарытэтныя знаўцы фальклору, памылкова лічылі гэту песню народнай, а гэта  вышэйшая адзнака творчасці А. Русака.

Рэдка якому паэту выпадае такая слава. У А. Русака не адна сотня песень. Сярод іх такія, як суровая “Лясная песня” і ўзвышана лірычная “Беларусь – радзіма наша”, “Дняпро”, “Дзе ты зорка мая прамяністая”. 

Дачка паэта Людміла Адамаўна расказвала, што ў савецкія часы членам Саюза пісьменнікаў выдавалі раз на год пуцёўкі на Чорнае мора, але іх сям’я ніколі не карысталася гэтым прывілеем. “Якое Чорнае мора?!  На Нёман, на рэчку, у лес!”.  Сям’я Русакоў заўсёды прыязджала на сваёй “Волзе” ў Малінаўку. (Фота) Людзі казалі, што Адам Русак вельмі любіў збіраць грыбы, лавіць рыбу. Любіў пагутарыць з вяскоўцамі і сваякамі. 

І  зноў я тут , сярод палёў

Малінаўкі маёй, 

Сярод суседзяў, землякоў,

Сярод радні маёй.

Усюды ён быў жаданым госцем са сваёй скрыпачкай, са сваімі вясёлымі вершамі-прыпеўкамі і вершамі-тостамі. А пры растанні Русак дарыў зборнік вершаў, які заўсёды быў пад рукой. 

Доўгае жыццё пражыў заслужаны дзеяч культуры Беларусі А. Русак. 21 сакавіка 1987 года вярнуўся ў роднае Пясочнае, цяпер назаўсёды. Яго магіла на самым ускраі мясцовых могілак, пад вялікімі дрэвамі. Памятаюць песачанцы пра свайго знакамітага земляка. Яго імем названа вуліца у вёсцы Пясочнае. 

Усюды ён быў жаданым госцем са сваёй скрыпачкай, са сваімі вясёлымі вершамі-прыпеўкамі і вершамі-тостамі. А пры растанні Русак дарыў зборнік вершаў, які заўсёды быў пад рукой.

А традыцыі песеннага мастацтва на Капыльшчыне захоўваюцца. У 1957 годзе Мікалаем Астрэйкам, які таксама нарадзіўся ў Пясочным,  быў створаны адзін з папулярных у рэспубліцы калектываў, народны вакальна-этнаграфічны ансамбль “Капыльскія дудары”. Пазней Мікалай Астрэйка быў дударом ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі  і  ў хоры Цітовіча.

Шчаслівая наша вёска Пясочнае, бо тут набірае моц і льецца ў бязмежжа славуты Нёман, тут радзіма знакамітых людзей, якія праславілі нашу Бацькаўшчыну па ўсім свеце. 

Нават сам А. Русак пра гэта так сказаў у адным з вершаў:

Без мяне сумуюць госці,

І ўсё гэта нездарма,

Бо ў вяселлі весялосці

Без мяне нідзе няма.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Безналичный расчет
Полная предоплата до отправки лота по почте

Все вопросы убедительная просьба уточнять ДО ПОКУПКИ ЛОТА. Для этого есть № телефона в "Контактных данных" или пишите в "Комментариях". НАЛОЖЕННЫМ ПЛАТЕЖОМ НЕ ВЫСЫЛАЮ. ПОКУПАТЕЛЬ ПЕРВЫМ ВЫХОДИТ НА СВЯЗЬ В ТЕЧЕНИЕ 24 часов, оплата в течение 48 часов!

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.