Состояние | Хорошее |
Автор | Алесь Звонак |
Издательство | Дзяржаунае выдавецтва БССР |
Год издания | 1957 |
Переплет | Твердый переплет |
238 стар. 14 лютага 1907 г. нарадзіўся Алесь Звонак — беларускі паэт, драматург, перакладчык, тэатразнаўца, член літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Сапраўднае яго імя — Пётр Барысавіч Звонак. Нарадзіўся ён у Мінску ў сям’і рабочага-муляра. У 1923 г. скончыў сямігодку і паступіў на агульнаадукацыйныя курсы, якія давалі сярэднюю адукацыю. Мову і літаратуру на курсах выкладаў Я. Плашчынскі (ужо вядомы на той час паэт Язэп Пушча). У 1925 г. А. Звонак быў накіраваны адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына». Узначальваў Полацкую філію «Маладняка». З 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929 г. — у часопісе «Маладняк». Адначасова вучыўся ў БДУ. У 1934 г. скончыў аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў у Акадэміі навук БССР, у газеце «Літаратура і мастацтва». У лістападзе 1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 10 год зняволення, якое адбываў у лагерах Магаданскай вобласці. Пасля адбыцця тэрміну працаваў геолагам. У 1954 г. рэабілітаваны і з 1955 г. жыў у Мінску, займаўся творчай працай. Памёр 2 лютага 1996 г. З вершамі выступіў у друку ў 1925 г. у часопісе «Малады араты».
А ў 1926 г. разам з Я. Бобрыкам і Я. Туміловічам выдаў зборнік «Пунсовае ранне».
|
|
Похожие лоты