Антикварная книга с автографом - Максім Танк - Каб ведалі 1948 (Зборнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР)

Осталось3 дня Завершается 7 мая в 10:25:37
4
19
№ 5032373728Хорошее состояние
780,00 бел. руб. 241,08$225,2222 336,77руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 780,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее
можно сказать отличное

Пасляваенная творчасць паэта вылучаецца зваротам паэта да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, услаўленні працы сялян і рабочых. Зборнік Максіма Танка «Каб ведалі» (1948) стаў адным з лепшых у беларускай паэзіі пасляваеннага дзесяцігоддзя. Зборнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР

За шэсць дзесяцігоддзяў паэзія Максіма Танка прайшла пэўную ідэйна-мастацкую эвалюцыю. На яго творчасць аказала уплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору, творчая вучоба ў класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратур. Ад творчага вучнёўскага пераймання паэт даволі хутка перайшоў да самастойнага мастацкага выраза і мыслення.

Асабістая картка сябра Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР, запоўненая ўласнаручна Максімам Танкам

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Максім Танк падключыўся да грамадскіх і культурных працэсаў, што адбываліся ў савецкай краіне. Але яго творчасць адрознівалася ад пануючага ў той час рэвалюцыйнага пафасу бесканфліктнасцю. Ён паказваў лёс і духоўны свет заходнебеларускіх працоўных, умела пры гэтым працуючы ў разнастайных паэтычных відах і жанрах: лірыцы грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай і інтымнай, вершах гумарыстычных і сатырычных, казках, баладах, песнях, героіка-рамантычных паэмах («Нарач», «Каліноўскі», «Журавінавы цвет», «Сказ пра Вяля»).

У яго творчасці адлюстроўваўся высокі ўзровень нацыянальна-патрыятычнай свядомасці, вершы былі арыентаваны на адвечныя маральна-этычныя прынцыпы. Пачынаючы паэт імкнуўся асэнсаваць працэсы заходнебеларускай рэчаіснасці і іх далейшае развіццё. Вершы Максіма Танка прасякнуты болем пра зняволены родны край, прыгнечаны і занядбаны народ. Гэта выразна адчуваецца ў зборніках Максіма Танка — «Журавінавы цвет» (1937) і «Пад мачтай» (1938). Шмат якім ягоным вершам, была ўласціва рэалістычнасць, прадметная выразнасць жывапіснага малюнка. Напрыклад, такім, як: «Калі няма на свеце маёй мовы…», «У падзямеллі», «Шэрыя хаты, платы і вароты…», «Лісце каштанаў» і іншым.

Максім Танк у сваіх творах звяртаўся да любімых паэтамі-раманістамі мастацкіх вобразаў вясны, сонца, навальніцы, пажару і іншых. Але яго ўмоўна-рамантычныя вобразы адначасова неслі і сацыяльную праўду жыцця: «Цягнуцца думы барознамі, Чорны змываючы пот» («Палавічнік»), «будуць вашы дзеці Араць бяду з пракляццем на шнурах», «Нехта з песняй залатым скрабе нарогам Грудзі чорныя, ўраджайныя зямлі», «Змоўкла песня, толькі звоняць недзе слёзы На палетках за скрыпучаю сахой» («Сказ пра Вяля»), у батрацкага сына багацця — «душа пад кашуляй, Сілы поўная буйнай» («Ой, калышацца вецер») і іншыя.

Паэзія Максіма Танка вызначалася чысцінёй і свежасцю, і пры гэтым умоўна-рамантычная мройлівасць, душэўная высакароднасць спалучалася ў ёй з бескампраміснасцю, ахвярнай мужнасцю. Гэта выразна бачна ў вершах «Чорныя скібы», «Начная цішыня», «Спатканне», «Над Прыпяццю», «Песня кулікоў», «Паслухайце, вясна ідзе…» і іншых. У яго вершах чытаюцца адметныя рысы тагачаснага грамадскага жыцця і прыроды Заходняй Беларусі. Вялікае месца ў сваёй паэзіі Максім Танк надаваў такім катэгорыям, як матчына песня, родныя загоны, муры і краты, вясна-перамога, каласістае гора, жалезны вырай, этапныя дарогі, світальная зара, полымя волі, сталёвы сонечны паход і іншыя. Усяму таму, што раскрывала характэрныя асаблівасці беларускага нацыянальнага лёсу.

З іменем Максіма Танкам і яго творчымі пошукамі некаторыя заходнебеларускія крытыкі звязвалі наступленне цэлай эпохі ў развіцці нацыянальнай літаратуры. Напрыклад, артыкул С. Каліны, які быў надрукаваны і змешчаны ў часопісе «Калоссе», так і называўся — «На парозе новае эпохі ў беларускай літаратуры». С. Каліна пісаў у сваім артыкуле:

«Ягоная творчасьць, што паўстала на працягу ўсяго трох апошнiх гадоў, улiла ў нашую лiтаратуру зусiм новыя плынi, выявiла аграмадныя мастацкiя дасягненьнi, напасьледак намецiла новы, адказуючы духу часу i варункам сучаснага жыцьця мастацкi i iдэёвы кiрунак. Беларуская лiтаратура дзякуючы Танку перажывае сёньня, пасьля „нашанiўскай“ пары i ейнага прадаўжэньня, свой другi рэнэсанс, тым iншы за першы, што паколькi Купала i Колас, могучы мала карыстаць з лiтаратурнай спадчыны сваiх папярэднiкаў, мусiлi перадусiм тварыць i замацоўваць наш лiтаратурны быт, патолькi сёньня распачынае нашая лiтаратура эпоху поўнай дасканаласьцi, асягіваючы агульнаэўропэйскую ступень разьвiцьця».

У часы Айчыннай вайны творчасць Максіма Танка пераважна вылучаецца сатырычна-выкрывальнай і публіцыстычна-пафаснай жанравай скіраванасцю. Яго вершы заклікаюць паўставаць на змаганне супраць ворага, нічога не шкадуючы дзеля перамогі, ён паэтызуе подзвіг савецкага воіна, услаўляе родны край, народ, культуру і мовы («Падымайся, Беларусь», «Не шкадуйце, хлопцы, пораху», «Гастэла», «Родная мова»). А ў паэме «Янук Сяліба» (1943) паэт паказвае гераізм беларускіх партызан.

Пасляваенная творчасць паэта вылучаецца зваротам паэта да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, услаўленні працы сялян і рабочых. Зборнік Максіма Танка «Каб ведалі» (1948) стаў адным з лепшых у беларускай паэзіі пасляваеннага дзесяцігоддзя. Зборнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

З канца 1950-х гадоў у паэзіі Танка ізноў заўважны сатырычны жанр (зборнік «Селядцы з вершамі»). Таксама паэт звярнуўся да жанру гераічнай паэмы («Мікалай Дворнікаў»). А ў яго творах для дзяцей адчуваецца моцная сувязь з беларускай народнапесеннай творчасцю, якая характэрна для ўсёй лірыкі Максіма Танка (кнігі «Галінка і верабей», «Казкі лірніка», «Светлячок», «Ехаў казачнік Бай» і іншыя). У гэты перыяд у яго творчасці адчуваецца паглыбленне гуманістычнага пачатку, узмацненне філасафічнасці яго лірыкі, пашыраюцца і ўдасканальваюцца сродкамі паэтычнага выяўлення. Гэта выразна адчуваецца ва ўсёй творчасці Максіма Танка 1960-80-х гадоў і ўвасабляецца ў яго зборніках «Мой хлеб надзённы», «Перапіска з Зямлёй», «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць», «За маім сталом» і іншых.

Многія вершы Максіма Танка былі пакладзены на музыку. Песні, кантаты, араторыі на яго словы пісалі Л. Абеліёвіч (Дзве паэмы. Мн., 1958), М. Аладаў, У. Алоўнікаў, А. Багатыроў (Пяць вакальных дуэтаў. Мн., 1976), Р. Бойка, Г. Вагнер («Памяць»), Т. Дзядзюля («Каб ведалі»), К. Кавяцкас, Э. Калманоўскі, А. Кос-Анатольскі (хоры), I. Кузняцоў, А. Ленскі (хоры), Д. Лукас, I. Лучанок, Э. Манвелян, I. Мацін («Вясельная»), У. Мулявін («Завушніцы»), П. Падкавыраў (Свяці, зара; Добрай раніцы. Мн., 1957), А. Пахмутава, Р. Пукст, Ю. Семяняка, Г. Смірнова (Скаўронак. Л., 1956), Д. Смольскі, Э. Тамберг, А. Туранкоў, Э. Тырманд (Рамансы. Мн., 1969), А. Фляркоўскі, К. Цесакоў, М. Чуркін, В. Шабалін (хоры) і іншыя.

Творы Максіма Танка перакладзены на многія мовы народаў свету. Яго творчасць з’яўляецца сучаснай беларускай літаратурнай класікай, а сам ён уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. Кнігі Максіма з цікавасцю чытаюцца не толькі на Беларусі, але і ў Расіі, на Украіне, у Польшчы, Балгарыі, іншых еўрапейскіх краінах.

За пераклады польскай паэзіі і ўмацаванне дружбы паміж народамі Максім Танк атрымаў літаратурную прэмію Таварыства польска-савецкай дружбы (1958) і Таварыства аўтараў (ZAIKS. 1969). Шмат яго твораў былі адзначаны прэміямі. Так, зборнік вершаў паэта «Каб ведалі» (1948) быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР, «След бліскавіцы» (1957) — Літаратурнай прэміяй Янкі Купалы, «Мой хлеб надзённы» (1962) — Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы, «Прайсці праз вернасць» (1980) — Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева. За зборнік вершаў у перакладзе на рускую мову «Нарочанские сосны» (Масква, 1977) у 1978 годзе Максіму Танку была прысуджана Ленінская прэмія.

Яго плённая грамадска-культурная дзейнасць і багатая літаратурна-творчая праца былі адзначаны прысваеннем высокіх званняў народнага паэта Беларусі (1968), Героя Сацыялістычнай Працы (1974), чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Чырвонага Сцяга, залатым медалём «Барацьбіту за мір», медалём Францыска Скарыны, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчынай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР, іншымі ордэнамі і медалямі[2][5]. Максім Танк з’яўляўся акадэмікам НАН Беларусі (1972), ганаровым грамадзянінам г. Мінска (1987).

Імя Максіма Танка прысвоена Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту, Мінскаму педагагічнаму каледжу, Сваткаўскай сярэдняй школе (Мядзельскі раён) і Мядзельскай раённай бібліятэцы.

У Мінску, на вуліцы яго імя і на доме, дзе ён апошнія гады жыў і працаваў (вул. Кульман, 15), устаноўлены мемарыяльныя знакі.

Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 года ўвёў у абарачэнне памятную манету — «Максім Танк. 100 гадоў».

5 снежня 2014 года ў Мядзеле адкрылі першы ў Беларусі помнік Максіму Танку. Аўтары кампазіцыі — скульптары Іван Міско і Аляксандр Фінскі, архітэктар Армен Сардараў.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Безналичный расчет
Полная предоплата до отправки лота по почте

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации