Состояние | Хорошее |
Автор | рэд. Звяруга Я. Л. |
Издательство | Беларуская Навука |
Год издания | 2000 |
Переплет | Твердый переплет |
Вялики энцыклапедычны фармат. Тыраж 1400 экз. 556 стар. У томе абагульнены ўсе матэрыялы па гісторыі Беларусі IX—XIII стст., выяўленыя пры даследаванні археалагічных помнікаў гэтага перыяду за ўвесь час іх вывучэння — курганных могільнікаў, гарадзішчаў, сельскіх паселішчаў, старажытных гарадоў. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі і выпадковы характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы асноўнай крыніцай па гісторыі Беларусі гэтага часу. На іх падставе вырашаюцца пытанні этнічнага фарміравання насельніцтва Беларусі, яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў, эканамічных і культурных сувязяў з суседнімі рэгіёнамі і аддаленымі краінамі. Археалагічныя матэрыялы пераканаўча сведчаць аб тым, што эканоміка і культура зямель Беларусі знаходзілася на высокім узроўні развіцця і не саступала ў гэтых адносінах суседнім тэрыторыям. На падставе археалагічных матэрыялаў гісторыя Беларусі IX—XIII стст. паўстае на зусім новым і недаступным раней узроўні.
|
|
Похожие лоты