Состояние | Хорошее |
Есть небольшие проблемы по обложке. "Внутренности" в порядке. |
У томе абагульнены ўсе матэрыялы па гісторыі Беларусі IX—XIII стст., выяўленыя пры даследаванні археалагічных помнікаў гэтага перыяду за ўвесь час іх вывучэння — курганных могільнікаў, гарадзішчаў, сельскіх паселішчаў, старажытных гарадоў. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі і выпадковы характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы асноўнай крыніцай па гісторыі Беларусі гэтага часу. На іх падставе вырашаюцца пытанні этнічнага фарміравання насельніцтва Беларусі, яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў, эканамічных і культурных сувязяў з суседнімі рэгіёнамі і аддаленымі краінамі. Археалагічныя матэрыялы пераканаўча сведчаць аб тым, што эканоміка і культура зямель Беларусі знаходзілася на высокім узроўні развіцця і не саступала ў гэтых адносінах суседнім тэрыторыям.
На падставе археалагічных матэрыялаў гісторыя Беларусі IX—XIII стст. паўстае на зусім новым і недаступным раней узроўні.
Тыраж 1400 экз.
Мінск, 2000
|
|
Похожие лоты
Вход
Регистрация
Восстановление пароля
Восстановление пароля