Состояние | Отличное |
Аркадзь Ліцьвін
ГАЛС. Аповесьць з 1734 году
"Галс – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана. У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга. Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада.
Ідэя, якую я праводжу ў гэтым і ў іншых сачыненнях – вяртанне беларускай шляхты беларусам. Вельмі стараліся нас пераканаць, што шляхта не мае дачынення да беларусаў, што гэта сялянская нацыя. Гэта было выгодна і Расіі, і палякам, і, самае цікавае, літоўцам.
Ёсць у кнізе гістарычныя дзеючыя асобы (адзін з расійскіх генералаў, князь Радзівіл), ёсць – літаратурныя персанажы".
Маладзейшае пакаленне яшчэ не даспела для шырокай грамадскай дзейнасці. І лёгка адзывалася на заклікі, якія адпавядалі патрэбам хвілі. Да ўсіх ранейшых хутка прынялася новая вартасць: незалежнасць, прапанаваная светлымі галовамі часу.
Але покліч тычыўся не толькі супраціву чужаземнай інтэрвенцыі, што парушыла вольнасць Рэчы Паспалітай. Мова ішла пра самастойнае вырашэнне спраў дзяржавы яе грамадзянамі. За што змагацца і супраць каго, ветлыя людзі пакуль не ўдакладнілі, і кожнаму даводзілася кіравацца сваім розумам...
|
|
Все вопросы убедительная просьба уточнять ДО ПОКУПКИ ЛОТА. Для этого есть № телефона в "Контактных данных" или пишите в "Комментариях". НАЛОЖЕННЫМ ПЛАТЕЖОМ НЕ ВЫСЫЛАЮ. ПОКУПАТЕЛЬ ПЕРВЫМ ВЫХОДИТ НА СВЯЗЬ В ТЕЧЕНИЕ 24 часов, оплата в течение 48 часов!
Похожие лоты
5 комментариев