С этим лотом смотрят
Состояние | Хорошее |
Беларуская кафляСобаль В. Е., Ткачоў М. А., Трусаў О. А., Угрыновіч В. В.
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1989
Выдавец: Беларусь
Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
Памеры: 159 с., 16 см
Кафлярства — адна з найцікавейшых, але і яшчэ мала даследаваных галін творчасці беларускіх майстроў па кераміцы. Цяжка нават назваць такі горад, дзе мураваныя пабудовы абыходзіліся без ужывання кафляных печаў. Інтэр'еры замкаў і палацаў, старадаўніх сядзіб, гарадскія дамы, а часам нават сялянскія хаты аздабляліся печамі, складзенымі з разнастайнай па форме, дэкору і памерах кафлі. Готыка і рэнесанс, барока і ракако, класіцызм і мадэрп — усе гэтыя стылі ўвасобіліся ў беларускім кафлярстве, якое прайшло доўгі шлях развіцця ад нязграбных, ляпных, адзінкавых, умураваных у простую глінабітную печ гаршковых кафляў XIV—XV стагоддзяў да складаных высокамастацкіх, падпарадкаваных адзінаму архітэктурнаму асяроддзю печаў XVI—XIX стагоддзяў. 3 пакалення ў пакаленне, ад майстра да майстра, ад бацькі да сына на працягу стагоддзяў перадаваліся веды, навыкі, адбіраліся і захоўваліся лепшыя дасягненні ў гэтай вытворчасці.
|
|
Похожие лоты