Благаславёны Юры Матулевіч. Духовы дзёньнік.

Завершён3 мая в 04:25:01
5
9
№ 5032596261Хорошее состояние
Описание лота
Состояние Хорошее
Несколько страниц были подмочены
Автор Благаславёны Юры Матулевіч
Издательство Рым-Друя
Год издания 1997
Страниц 132
Переплет Интегральная обложка (полумягкая)
Формат 84х108/32 (130х205 мм, стандартный)
ISBN 83-7119-224-Х

БЛАГАСЛАЎЛЁНЫ ЮРЫЙ МАТУЛЕВІЧ. СВЯТАР, ЯКІ ЎРАТАВАЎ АД ,,СМЕРЦІ” ЗАКОН АЙЦОЎ МАРЫЯНАЎ. ЛІТУРГІЧНЫ ЎСПАМІН 27 СТУДЗЕНЯ.

Юрый нарадзіўся 13 красавіка 1871 года ў літоўскай шматдзетнай сям'і, у вёсцы Люгінэ каля Марыямполя ў Літве. Абодва бацькі памерлі, калі ён быў маленькім дзіцём. Ён быў выхаваны старэйшым брата Янам, надзвычай строгім і патрабавальным чалавекам. Нягледзячы на матэряльныя праблемы і праблемы са здароўем - часта не меў грошай, каб купіць кнігі - ён вучыўся дзякуючы сваёй незвычайнай стараннасці і працавітасці. Пасля некалькіх гадоў вучобы ў школе ён захварэў на сухоты костак. Гэта захворванне мучыла яго ўсё жыццё. Яшчэ ў сярэдняй школе Юрый хацеў стаць святаром.

Тым не менш, толькі ў 1891 годзе, калі ён быў  дваццацігадовым юнаком, Юрый паступіў у семінарыю ў горадзе Кельцэ. Тады змяніў сваё прозвішча Матулайціс на Матулевіч. Яго памяталі як клерыка поўнага супакою, унутранай раўнавагі, адкрытага і працавітага. Калі царскія ўлады зачынілі семінарыю, ён працягнуў вучобу ў Варшаве, затым у Санкт-Пецярбургу. Там Юрый прыняў святарскія пасвячэнні 31 снежня 1898 года. У наступным годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую Акадэмію. Ён атрымаў доктарскую ступень ва ўніверсітэце ў Фрыбургу ў Швейцарыі. 

Юрый Матулевіч вярнуўся ў Кельцэ, дзе працаваў прафесарам ў семінарыі да 1904 года. Прагрэсіўныя сухоты костак азначалі, што ён павінен быў прайсці сур'ёзную аперацыю ў адной з бальніц Варшавы. Пасля лячэння распрачаў сацыяльную дзейнасць у Варшаве, закладаючы між іншым Асацыяцыю каталіцкіх працаўнікоў і сярэдную школу на Белянах. У 1907 годзе ён стаў кіраўніком кафедры сацыялогіі ў Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.

У той час у святара Юрыя паявіўся намер аднавіць і зрэфармаваць закон Айцоў Марыянаў, які быў асуджаны царскімі ўладамі на выміранне. 29 жніўня 1909 г. у капліцы біскупа ў Варшаве, ён склаў шлюбы на рукі апошняга жывога марыяніна айца Вінцэнта Сэнкуса. Годам пазней напісаў новую канстытуцыю для закону, які з гэтага часу павінен быў стаць укрытым. Пазней у тым жа годзе, Пій X пацвердзіў новы законныя статуты. Першы навіцыят адноўленай супольнасці, які складаўся з двух прафесараў і аднаго студэнта, быў створаны ў Санкт-Пецярбургу. У 1911 годзе ў Фрыбургу ў Швейцарыі стварыў другі навіцыят, затым быў заснаваў дом законны у Чыкага, а падчас Першай сусветнай вайны кляштар на Белянах пад Варшавай.

У 1911 годзе Юрый Матулевіч стаў генералам закону, якім кіраваў аж да смерці. Пасля заканчэння вайны айцец Юрый засанаваў законы Бедных Сясцёр Беззаганнага Зачацця НМП і Сясцёр Служэбніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі).

У 1918 годзе Святы Айцец Бэнэдыкт XV прызначыў яго біскупам Вільні. Па ўласнай просьбе біскупа Юрыя, ён быў вызвалены ад сваіх абавязкаў у жніўні 1925 года. Ён хацеў цалкам прысвяціць сябе кіраванню айцамі марыянамі, але яшчэ ў снежні таго ж года ён быў прызначаны Апостальскім візітатарам ў Літве.

На працягу наступных двух гадоў вялікімі намаганнямі яму ўдалося арганізаваць каталіцкія жыццё ў гэтай краіне і паправіць адносіны з Апостальскай Сталіцай. У ходзе работы над адабрэннем канкардату айцец Юрый раптам памёр пасля няўдалай аперацыі 27 студзеня 1927 года.

Біскуп Юрый быў беатыфікаваны Папай Янам Паўлам II ў 1987 годзе падчас святкавання 600-годдзя Хросту Літвы. Рэліквіі бл. Юрыя знаходзяцца ў касцёле ў Марыямпалі.

 

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Невозможно выслать в другую страну

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам