Состояние | Хорошее |
Автор | Бярозкін Рыгор |
Издательство | Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры |
Год издания | 1961 |
Переплет | Твердый переплет |
У зборнік крытыка Рыгора Бярозкіна ўвайшлі артыкулы, напісаныя ў 1959–1961 гг. Прысвечаныя творчасці паэтаў розных пакаленняў, яны аб’ядноўваюцца адзінай думкай пра нашу паэзію як спадарожніцу на- роднай гісторыі ад першых паслярэвалюцыйных год да сённяшніх дзён.
Артыкул «Праз гады» прысвечаны творчасці Максіма Лужаніна, «Адна старонка» – паэзіі Пятра Глебкі ваенных год. «Выпрабаванне гісторыяй» – паэме Зм. Астапенкі «Эдэм». У цыкле артыкулаў «Паэты аднаго пакалення» разглядаецца творчасць А. Бялевіча, А. Вялюгіна i К. Кірэенкі. Творчасць маладога таленавітага паэта Рыгора Барадуліна аналізуецца ў заключным артыкуле зборніка – «Поплеч з героем».
У артыкулах Р. Бярозкіна вырашаюцца праблемы метаду, стылю, паэтычнага майстэрства. Крытык ставіў сабе мэтай паказаць багацце i разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у нашай паэзіі.
|
|
Похожие лоты