Состояние | Отличное |
Автор | Дарафей Фіёнік |
Серия | Гісторыя і культура падляскіх беларусаў |
Издательство | Бельск Падляскі, Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах |
Год издания | 2016 |
Страниц | 144 |
Переплет | Твердый переплет |
Формат | 84х108/16 (205х260 мм, энциклопедический) |
ISBN | 978-83-946675-2-8 |
Малая бацькаўшчына а. Канстанціна Байко - Белавежа - на мяжы XIX і XX стагоддзяў перажывала небывалае дагэтуль развіццё. Усё пачалося з пабудовы ў 1889-1894 гадах мураванага палаца паводле жадання цара Аляксандра III. Праект шыкоўнай будоўлі, размешчанай на пагорку пры даліне Нараўкі зрабіў вядомы архітэктар граф Мікалай дэ Рэшэфорт. Побач палаца ўзводзіліся будынкі для службы і чыноўнікаў. На другім краі вёскі Стачок будавалі комплекс для дырэкцыі пушчанскага ўпраўлення. Адначасова, вакол палаца пачалі планаваць новы парк са ставамі на рацэ Нараўцы. Будынкі ўзводзіліся з выдатнай чырвонай цэглы, якой патрабавалася ў Белавежы вельмі шмат. Прадукцыі мясцовай цагельні не хапала. Цэгла звозілася з іншых прадпрыемстваў на Бельшчыне, між іншым з цагельні Вевяроўскіх на Караліне каля Шчытоў. (фрагмент)
|
|
ТОРГА НЕТ Не работаю с Европочтой
Похожие лоты