Состояние | Хорошее |
Автор | Свяжынскі У. М. |
Издательство | Навука і Тэхніка |
Год издания | 1990 |
Переплет | Интегральная обложка (полумягкая) |
Тыраж 940 экз. 128 стар. Беларускай думкай эпохі Рэнесансу была высока адзначана плённасць сітуа- цыі канфесійнага плюралізму. Паняцце “залатое стагоддзе” стала метафарай другой паловы XVI ст. - часоў адноснай верацярпімасці і грамадскай згоды ў ВКЛ (мемуары Фёдара Еўлашоўскага, “Лабірынт” Фамы Іяўлевіча, “Сінопсіс” 1632 г. і інш.). У дадзеным сэнсе гэтае паняцце ўпершыню выкарыстоўвае Ф . Еўлашоўскі. Апісваючы падзеі 1560 - 1590-х гг., ён адзначаў у сваіх “Гістарычных запісках”, што канфесійныя адрозненні не выклікалі ў той час варожасці, не з ’яўляліся перашкодай для адносін добрасуседства, сацыяльнай згоды, што назіраецца ў новым стагоддзі. “На он час, - піша ён, - розност вяры не чнншіа намнейшей розностіі в м і і л о с т і і прііятелскей, для чого самого тамтот век злотым мн се вндн от нннейшого веку, кгде юж іі межіі еднэй вяры людьміі облуда все заступнла, а покготовю межіі рознымн вяры аннсе пытай о міілост іцнрость іі правдііве добрэ заховане...”. Прыводзіцца Еўлашоўскім і вельмі красамоўны прыклад талерантнасці ў адносінах паміж каталікамі і пратэстантамі. Аўтар распавядае пра сваё знаходжанне ў гасцях у віленскага каталіцкага святара (“каноніка”) Бар- таламея Нядзвідзкага. Былыя там “влохіі” (італьянцы), пазнаўшы, што Еўлашоўскі “евангеліік”, г. зн. пратэстант, “діівоваліі се барзо, яко ме смел князь каноніік на обед свой взывать”. Нядзвідзкі растлумачыў: “В нас з того жадна ненавіість не быва іі міілуемы се яко з добрыміі прііятылы”, на што “влохіі” заявілі, што “ту бог жііве, а кганшш свое домовэ права”.
|
|
Похожие лоты