Краса і сіла: Анталогія беларускай поэзіі ХХ стагоддзя

Завершён17 апреля в 10:51:08
0
38
№ 5036817782Хорошее состояние
Лот продан за 55,00 бел. руб. 17 апреля в 10:51:08, победитель Ell1212.
Описание лота
Состояние Хорошее
880 стр надорван корешок і реставрірован
Автор Склад. Міхась Скобла
Издательство Лімарыус
Год издания 2003
Переплет Твердый переплет

Краса і сіла беларускай паэзііСяргей ЧЫГРЫНТакой унікальнай кнігі ў гісторыі беларускай літаратуры яшчэ не было. Унікальнасць яе заключаецца ў тым, што пад адну вокладку трапілі самыя лепшыя вершы беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя. Я маю на ўвазе анталогію беларускай паэзіі ХХ стагоддзя „Краса і сіла”, якая нядаўна выйшла з друку ў Мінску. Яе складальнікам і аўтарам слоў пра кожнага паэта з’яўляецца Міхась Скобла.

У анталогіі друкуюцца 358 паэтаў розных узростаў, пачынаючы ад Старога Уласа і заканчваючы дваццацігадовай Вольгай Гапеевай. Прытым, складальнік выбраў самыя моцныя вершы ва ўсіх мастацкіх адносінах. Дарэчы, многіх паэтаў і, нават, членаў Саюза беларускіх пісьменнікаў, вершы ў анталогію не ўвайшлі, бо па словах Міхася Скоблы, яны для анталогіі слабыя. Не трапілі ў кнігу вершы П. Шукайлы, Я. Бобрыка, З. Бандарынай, А. Мілюця, П. Граніта, В. Аколавай, М. Шабовіча і многіх іншых вядомых і малавядомых паэтаў.

„Сваю анталогію я склаў на свой густ, са сваім адчуваннем красы і сілы”, — гаворыць ва ўступным слове Міхась Скобла. Сапраўды, у гісторыі Беларусі — гэта першая грунтоўная аўтарская анталогія беларускай паэзіі. Менавіта — аўтарская. І, вядома, не ўсім яна будзе даспадобы, асабліва пакрыўдзяцца тыя, чые вершы сюды не трапілі. Але крыўдаваць не трэба, бо Міхась Скобла ведае толк у паэзіі, і ў літаратуры ў цэлым: калі вершы не трапілі ў анталогію — значыць, яны кволыя. Моцныя, арыгінальныя і вартыя ўвагі чытачоў паэтычныя радкі Міхась Скобла не праміне, як бы ён асабіста да таго ці іншага аўтара не адносіўся і не адносіцца.

Анталогія „Краса і сіла” вялікая не толькі паэзіяй, але і сваімі выдавецкімі маштабамі: у кнізе 880 старонак, а памер яе — 17 х 27 см. „Складаючы анталогію, я зразумеў, што беларусы — нацыя паэтаў”, — гаворыць Міхась Скобла. Таму, акрамя тых беларускіх паэтаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне, у анталогіі прадстаўлены і нашы паэты з іншых краін свету. І, вядома ж, з Польшчы, найперш з Беласточчыны. Цікава, якія вершы Міхась Скобла адабраў для анталогіі і якіх паэтаў уключыў? І што складальнік пра кожнага напісаў?

Адзін са старэйшых беластоцкіх паэтаў М. Арол (Сцяпан Пятэльскі) прадстаўлены ў анталогіі вершам „Арфа”, які ён напісаў у 1913 годзе. З уступнага слоўца пра М. Арла я даведаўся цікавы факт: „Разам з вершамі дасылаў (М. Арол — С.Ч.) у газету жывыя замалёўкі тагачаснага школьнага жыцця ў Заходняй Беларусі. Напрыклад: «Прачытаў дзецям беларускую казку, верш і кажу: „Будзе на сягоння ўжо”. — „Не, яшчэ пачытайце, яшчэ, яшчэ...”. Чытаю яшчэ, і мусіць, каб чытаў усю ноч, то не перасталі б слухаць. А возьмеш чытаць па-расейску — не тое: хлопцы — адзін спіць, другі штоўхае таварыша ў бок, трэці смяецца...».

У анталогію ўвайшоў верш „Пяльгрым” Францішка (Франука) Грышкевіча, які быў родам з мястэчка Сухаволя.

Вершам „Яднанне з прыродай” выступае ў анталогіі Віктар Швед. Пра яго складальнік піша: „Памятаю, як у рэдакцыі „ЛіМа”, прыехаўшы з Беластока ў Менск на сваё 75-годдзе, В. Швед захоплена расказваў у колькіх школах, гімназіях і ліцэях на Беласточчыне ён выступіў у свой юбілейны год. Менчукі ажно зайздросцілі — і творчаму доўгажыхарству, і колькасці беларускіх навучальных устаноў у суседняй Польшчы”.

Надрукаваны ў анталогіі і арыгінальны верш Дзмітры Шатыловіча „Сабор святой Сафіі”. Аўтар жыве ў Варшаве, а нарадзіўся ў Чаромсе Гайнаўскага павета.

Хоць і пакінуў беларускую паэзію на карысць польскаму жывапісу Яша Бурш, тым не менш чатыры яго вершы ўвайшлі ў анталогію беларускай паэзіі ХХ стагоддзя.

Столькі вершаў па колькасці апублікавана і Алеся Барскага. Добрыя вершы, светлыя і шчырыя:

Трывогу нашу я ў сэрцы:

Зрабіў для Айчыны так мала

І сёння гатоў памерці,

Каб толькі яна існавала.

Пятрусь Макаль (1932-1996) жыў у Мінску, але родам быў з вёскі Крушыняны Беластоцкага ваяводства. Ён пісаў добрыя і моцныя вершы. Гэта можна заўважыць і па той падборцы, што ўвайшла ў анталогію. Мае рацыю Міхась Скобла, напісаўшы ва ўступным да Макалёвых вершаў слове: „А радок яго быў часам проста непаўторна інструментаваны і нешматслоўны, як рэха: «— Вы адкуль? — Мы — ад куль. Мы — з вайны. Мы — званы. Мы — дамы. Мы — дымы. Каміны. Камяні».

Сціпла прадстаўлены ў анталогіі Юрка Геніюш — адным вершам „Афрыка”. Што не скажаш, напрыклад, пра Яна Чыквіна, аднаго з самых таленавітых паэтаў Беласточчыны. З тых вершаў, якія ўвайшлі ў кнігу „Краса і сіла”, адзін адразу запомніўся:

Хацеў зрабіць крэсла —

Элегантны прадмет

Для вольнага чалавека.

Але выйшла шыбеніца.

„Першую сур’ёзную спробу прачытаць паэзію Н. Артымовіч зрабіў А. Разанаў, калі яна ўжо была аўтаркай чатырох зборнікаў, выдадзеных у Беластоку і Менску. У 1994 г. выйшла кніга «Дзверы: тэкст і кантэкст» — вершы Надзеі Артымовіч з герменеўтычнымі каментарыямі Разанава...”, — так напісаў пра бельскую паэтку Міхась Скобла, прадставіўшы ў анталогіі пяць ейных вершаў.

„Смерць валошкі” — такую назву мае вершаваны твор Міхася Шаховіча. Ён увайшоў у анталогію і апублікаваны на ст. 665 з невялічкаю прадмоўкаю пра паэта.

Беларуская літаратурная ніва Беласточчыны прадстаўлена яшчэ Зосяй Сачко, Юркам Баенам і Мірай Лукшай. Іх вершаваныя радкі вартыя анталагічнай публікацыі.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Невозможно выслать в другую страну
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Наложенный платеж при получении лота на почте

Возможна пересылка в другую страну. Условия оплатны и стоимости доставки в другую страну обязательно согласовывать до покупки

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам
Вход с помощью электронной почты или&nbs