Состояние | Хорошее |
Формат | 1 Виниловая пластинка |
The Beatles 'Let It Be'
Фармат: вінілавая кружэлка, LP
Дата выданьня: 1970, 18 траўня
Выдавецкая кампанія: Apple Records
Нумар альбому: AR 34001
Тып запісу: стэрэа
Месца вырабу: ЗША, Capitol Records Pressing Plant, Winchester, VA
Адметнасьці: Winchester first pressing ('Maggie Mae' credited to "P.D.")
Matrix / run-out: Phil + Ronnie JS-17,501-12 #5 sf
Апісаньне на discogs: https://www.discogs.com/release/377554-The-Beatles-Let-It-Be
Агляд на AllMusic: https://www.allmusic.com/album/let-it-be-mw0000192939
Рэйтынг на AllMusic: 4½ з 5
Дзе паслухаць: https://bit.ly/3J0DRwZ
=======================================================================================
СТАН (ацэнка стану робіцца візуальна і кансэрватыўна, па выкарыстанай Discogs клясыфікацыі Goldmine (г.зн. без адзнакі EX і "мінусаў": M, NM, VG+, VG, G+, G, P):
Кружэлка (record): бок 1: VG/VG+; бок 2: VG+
Вонкавая вокладка (gatefold sleeve): VG (імя ўладальніка, пацёртасьці)
Унутраная капэрта (inner sleeve): звычайная папяровая
=======================================================================================
Усе фота сапраўдныя, не з інтэрнэту.
Пры асабістай перадачы пакупкі просьба яе ўважліва агледзець. Калі яе стан не адпавядае Вашым чаканьням ці, па Вашым меркаваньні, апісаньню лота на сайце ay.by, Вы маеце магчымасьць адмовіцца ад пакупкі ўжо на гэтым этапе.
Калі гэтыя пытаньні ўзьніклі ў Вас пазьней, не сьпяшайцеся ў парыве эмоцый пакідаць адмоўна-нэйтральныя водгукі на сайце ay.by. Лепей зьвяжыцеся з намі, каб высьветліць сітуацыю і знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне.
Як ведае любы аматар аналягавага гуку, ацэнка стану вінілавых кружэлак - справа вельмі суб'ектыўная і далікатная. Вельмі разлічваем на дабразычлівасьць, разуменьне і спагадлівасьць нашых пакупнікоў.
Вашая Кнігарня
|
|
Самавываз ад мэтро "Пралетарская". Пакупнік першым выходзіць на сувязь. Нюансы пакупкі просьба абмяркоўваць па электроннай пошце. Перасылка "Эўрапоштай" (+ кошт упакоўкі) магчымая толькі пры пакупцы даражэй за 30 рублёў.
Похожие лоты