Помнікі дойлідства Беларусі. Мастак У. Басалыга. Камплект паштовак 16 ШТУК

Осталось4 дня Завершается 20 мая в 19:56:45
4
1
№ 5034819997Хорошее состояние
30,00 бел. руб. 9,30$8,59858,12руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 30,00 бел. руб.
Возможен торг
Возможен обмен
Описание лота
Состояние Хорошее

Помнікі дойлідства Беларусі. Мастак У. Басалыга. Камплект паштовак 16 ШТУК Мастак-графік. Нарадзіўся 01.04.1940 г. у Слуцку. Вучыўся ў СШ №10, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С. Садзін). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960) і Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967, цяпер – БелАМ). Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Жыў ў Мінску.

У рэспубліканскіх і усесаюзных выстаўках удзельнічае з 1963 г. З 1971 г. сябра Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі.

У 1966–70 гг. – галоўны мастак Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР. У 1971–80 гг. – галоўны мастак Мастацкага фонду БССР. З 1989 г. – на выкладчыцкай рабоце ў Акадэміі мастацтваў, дацэнт кафедры графікі, з 1995 г. дэкан мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў. У 2001 г. абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў. У 2004 г. на гэту пасаду абраны паўторна.

Пераважная большасць творчых работ Уладзіміра Басалыгі тэматычна звязаны з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. Сярод іх: серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» (каляровая літаграфія, 1977–1984), серыя «Мова наша родная» (каляровая літаграфія, 1987–1990), серыя «Радзіма мая дарагая» (літаграфія, з 1981). У тэхніцы каляровай літаграфіі зроблены шэраг работ, прысвечаных помнікам гісторыі і архітэктуры Слуцка – «Мікалаеўскі сабор», «Слуцкая гімназія», «Слуцкая жаночая гімназія».

За асабістыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1991 г. узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжрэспубліканскіх конкурсаў па мастацкаму аздабленню кнігі, за ўдзел у якіх мастаком атрымана больш за сорак дыпломаў. У іх ліку: аздабленне альбома «Гравюры Францыска Скарыны» (разам з братам М. Басалыгам, 1972 г.) – дыплом імя Ф. Скарыны на Рэспубліканскім і дыплом 3-й ступені на Усесаюзным конкурсе «Мастацтва кнігі» (1973); ілюстрацыі да кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі» (разам з А. Лось і Н. Паплаўскай, 1978 г.) – дыплом Ф. Скарыны на Рэспубліканскім конкурсе і дыплом 1-й ступені на Усесаюзным конкурсе «Мастацтва кнігі» (1978). Ілюстраваў творы беларускіх пісьменнікаў Н. Гілевіча, П. Броўкі, М. Танка, У. Караткевіча, С. Шушкевіча, Л. Геніюш; зборнікі твораў для дзяцей і народныя казкі – «Ад зімы да зімы» (1983), «Пану навука» (1979), «Дзяцел, лісіца і варона» (1983) і іншыя.

Творы мастака экспанаваліся ў многіх гарадах краіны, а таксама за мяжой: у ЗША, Кітаі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Германіі, Францыі, Алжыры, Індыі, Анголе і іншых. Многія з іх набыты музеямі нашай краіны (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фонды Беларускага саюза мастакоў, літаратурныя музеі Я. Купалы і Я. Коласа, Беларускі музей гісторыі і культуры) а таксама знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах Расіі (Санкт-Пецярбург, Масква) і многіх іншых краін свету. У Слуцку графічныя творы Уладзіміра Басалыгі знаходзяцца ў зборы краязнаўчага музея, ва ўстановах культуры, адукацыі і іншых.

 

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Безналичный расчет
Полная предоплата до отправки лота по почте

Все вопросы убедительная просьба уточнять ДО ПОКУПКИ ЛОТА. Для этого есть № телефона в "Контактных данных" или пишите в "Комментариях". НАЛОЖЕННЫМ ПЛАТЕЖОМ НЕ ВЫСЫЛАЮ. ПОКУПАТЕЛЬ ПЕРВЫМ ВЫХОДИТ НА СВЯЗЬ В ТЕЧЕНИЕ 24 часов, оплата в течение 48 часов!

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.