Состояние | Хорошее |
Автор | Якуніна Л. І. |
Издательство | Выдавецтва Акадэміі Навук БССР |
Год издания | 1960 |
Переплет | Тканевый переплет |
Вялікі энцыклапедычны фармат. Тыраж 2000 экз. 240 стар. Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемент традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты. Назва паходзіць ад назвы горада Слуцка. Такія кантушовыя шоўкавыя паясы былі асабліва папулярныя ў 2-й палове XVIII ст. Кніга археолага і гісторыка дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва Лідзіі Іванауны Якунінай (1889—1967) цалкам прысвечана гэтай тэме.
Слуцкія паясы – унікальная гiстарычна-культурная з’ява, якая сфарміравалася ў вынiку асаблівых умоў гiстарычнага, культурнага, грамадска-палітычнага развiцця беларускiх зямель у перыяд XVII – пачатку XIX стагоддзя ў складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай) і Расійскай імперыі. Слуцкiя паясы, якiя вылучаюцца адметнымі вобразна-пластычнымi рысамi, уяўляюць выключны феномен у гісторыі развіцця айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і арганiчна ўпiсаны ў кантэкст развіцця еўрапейскай культуры і мастацтва. Бракуе ніжняй часткі вокладкі з тарца.
|
|
Похожие лоты