В. А. Ярмоленка. За даглядам айкумены. Іван Чэрскі.

Осталось3 дня Завершается 30 апреля в 01:00:23
5
8
№ 5019046083Хорошее состояние
3,00 бел. руб. 0,93$0,8685,64руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 3,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее
Автор В. А. Ярмоленка
Серия Нашы славутыя землякі
Издательство Навука і тэхніка, Мінск
Год издания 1995
Страниц 59
Переплет Мягкая обложка
ISBN 5-343-01564-6

 Кожны народ, кожная нацыя лічаць за гонар мець такога славутага сына, як Іван Дзяменцьевіч Чэрскі. За яго "змагаюцца" палякі і літоўцы, рускія і беларусы. Аднак сам вучоны пісаў, што ён - "сын ліцвіна", - так калісьці называлі сябе ўсе жыхары Вялікага княства Літоўскага (у тым ліку і беларусы).

    Нарадзіўся Чэрскі ў маёнтку Свольна Дрысенскага павета Віцебскай губерні (зараз Верхнядзвінскі раён) у сям'і заможнага шляхціца. Калі хлопчыку мінула дзесяць гадоў, памёр бацька, і маці зрабіла ўсё, каб даць Івану цудоўную хатнюю адукацыю. Перад паступленнем у гімназію ён іграў на фартэпіяна, добра маляваў, ведаў некалькі замежных моў. У 1860 г. Чэрскі стаў студэнтам Віленскага шляхецкага інстытута, у якім у той час выкладаў кампазітар С. Манюшка, мастак К. Русецкі, оперны спявак з Італіі А. Банольдзі. Тут, нягледзячы на суровую дысцыпліну, сярод навучэнцаў і выкладчыкаў распаўсюджваліся антыцарскія настроі, дзейнічалі тайныя гурткі. Вельмі здольны да навук Чэрскі лічыўся лепшым студэнтам, і пасля заканчэння інстытута ён меў магчымасць паступіць у Віленскі універсітэт ці атрымаць прэстыжную пасаду на дзяржаўнай службе. Аднак будучы вучоны абраў іншы жыццёвы шлях: ён стаў удзельнікам паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. У маі 1863 г. Чэрскі быў арыштаваны і асуджаны віцебскім ваенна-палявым трыбуналам на бестэрміновую рэкруцкую службу ў сібірскіх батальёнах з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем дваранскага тытулу. Такое жорсткае пакаранне атрымаў васемнаццацігадовы юнак за чатыры тыдні, праведзеныя ў паўстанцкім атрадзе.

    Доўгі шлях у Сібір забіраў сілы і здароўе, але гонар і прага жыцця дапамагалі пераносіць цяжкасці. Па дарозе на Омск Чэрскі пазнаёміўся са ссыльным А. Чаканоўскім - прафесійным геолагам. Збліжэнне з гэтым чалавекам стала для Івана Дзяменцьевіча лёсавызначальным, назаўжды акрэсліла яго прызначэнне, адкрыла сэнс усяго далейшага жыцця, падштурхнула стаць славутым навукоўцам і даследчыкам, лепшым знаўцам сібірскай геалогіі. Салдатчына пазбавіла Чэрскага магчымасці атрымаць вышэйшую адукацыю, і свае "універсітэты" юнак праходзіў у бруднай, закінутай лазні, пры агарку свечкі перачытваючы кнігі па прыродазнаўству з невялікай афіцэрскай бібліятэкі. Апрача таго ў Омску ён сустрэў свайго земляка В. Квяткоўскага, вядомага бібліяфіла, чалавека энцыклапедычных ведаў, які забяспечваў Чэрскага літаратурай. Вялікае ўражанне на будучага вучонага зрабілі кнігі Ч. Дарвіна, С. Кутаргі, Ч. Ляеля, І. Леваноўскага, Д. Сакалова. Іван Чэрскі быў самавучкаю менавіта ў той галіне ведаў, дзе самаадукацыя даецца найбольш цяжка. Гэта патрабавала не толькі незвычайнай настойлівасці, але і каласальнай напругі думкі, памяці. Шчаслівая выпадковасць звяла Чэрскага з вядомым омскім географам Р. Патаніным, пад кіраўніцтвам якога ён вывучаў наваколле горада, склаў геалагічныя карты і профілі Іртыша, сабраў калекцыю ракавін прэснаводных малюскаў, якая ўразіла славутага акадэміка А. Мідэндорфа. Застаецца толькі здзіўляцца, якім чынам, не прайшоўшы універсітэцкага курса і не маючы магчымасці карыстацца ні спецыяльнай бібліятэкай, ні геалагічным кабінетам, вучоны-самавучка змог у такой ступені авалодаць прадметам, што заняў пачэснае месца сярод сваіх калег. Давалася гэта ўсё нялёгка: Чэрскі пакутаваў ад бяссонніцы, пашкоджання нервовай сістэмы з разладам кровазвароту, спазмаў сэрца. У 1869 г. яго па стану здароўя перавялі на становішча ссыльнага пры строгай забароне выезду з Омска без спецыяльнага дазволу генерал-губернатара. Аднак праз два гады па хадайніцтву А. Мідэндорфа Чэрскі пераехаў у Іркуцк, дзе пачаў працаваць у Сібірскім аддзеле Рускага геаграфічнага таварыства. Саяны, Прыангар'е, Селенга, Ніжняя Тунгуска… Па гэтых мясцінах праляглі маршруты навуковых экспедыцый, у якіх удзельнічаў Іван Чэрскі. Але сапраўдную славу вялікага вучонага прынесла яму даследаванне возера Байкал. За работы па геалогіі ўзбярэжжа "слаўнага мора" Чэрскі быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малым сярэбраным і малым залатым медалямі, а затым і залатым медалём імя Ф.П. Літке.

    У 1885 г. вучоны атрымаў доўгачаканую амністыю і разам з сям'ёй пераехаў у Пецярбург, дзе пражыў пяць гадоў, працуючы ў Рускім геаграфічным таварыстве і Заалагічным музеі Акадэміі навук. Аднак Чэрскаму было "душна" ў горадзе, яго цягнула ў Сібір. Нягледзячы на дрэннае здароўе, ён усё ж дабіўся таго, каб яго паслалі ў трохгадовую экспедыцыю ў раён рэк Калымы, Індыгіркі і Яны. У пачатку 1891 г. Чэрскі разам з жонкай і сынам выехалі з Пецярбурга. А за паўгода да таго яны з радасцю наведалі Беларусь, таму што памяць пра родны край заўсёды жыла ў сэрцы Івана Дзяменцьевіча.

    Чэрскі памёр у час сваёй апошняй, самай цяжкай, але вельмі цікавай экспедыцыі. Яго пахавалі на левым беразе Калымы, насупраць вусця ракі Амалон. Удава вучонага давяла экспедыцыю да Ніжне-Калымска і даставіла даследчыя матэрыялы ў Іркуцк. Пазней яна сустрэлася ў Пецярбургу з П. Сямёнавым-Цянь-Шанскім і перадала калекцыі мужа, яго запісы. Чэрская назаўсёды зберагла памяць пра мужа. Збераглі яе і нашчадкі. Імя Чэрскага носяць працяглая горная сістэма паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на рацэ Калыма, найвышэйшая вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне. Ёсць даліна Чэрскага ў Саянах, гара Чэрскага пад Іркуцкам, вуліца Чэрскага ў Маскве, Пскове і Верхнядзвінску. На радзіме выдатнага прыродазнаўца і падарожніка створаны музей, а на месцы дома, дзе нарадзіўся вучоны, устаноўлены валун з мемарыяльнай дошкай.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Передача лично
Невозможно выслать в другую страну

При личной встрече

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам