Состояние | Новое |
идеальное | |
Автор | Вітольд Бялыніцкі-Біруля |
Издательство | Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки |
Год издания | 2018 |
Переплет | Твердый переплет |
Выданне знаёміць з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажу, чалавека з унікальным талентам тонкага лірыка Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957).Жывапісец меў яскравую творчую індывідуальнасць, дасканала валодаў своеасаблівай мастацкай мовай. Вымушаны з розных абставін жыць і працаваць у Расіі, ён да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва.У маўклівых назіраннях вечара, сутоння, золаку ён падоўгу слухаў цішыню і сваё сэрца, якое ўсхвалявана білася ў грудзях... Для яго гукі былі размовай, якая то заціхала, то раптам зноў ажывала, у якой былі і пачуццё, і думка."Маё жыццё з маленства паяднана з прыродай. У ёй і з ёю для мяне заўсёды быў сэнс жыцця. Я вырас у вёсцы, у прыродзе, у народзе", - прыгадваў пад канец жыцця славуты беларускі мастак.Альбом "Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы..." - своеасаблівая спроба праз творы мастака і лірычныя замалёўкі, што прадстаўлены вершамі беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама праз успаміны Бялыніцкага-Бірулі спасцігнуць унутраны свет слыннага беларускага майстра.Выданне будзе цікавым шырокаму колу чытачоў, якія захапляюцца мастацтвам Беларусі.
|
|
Похожие лоты