Збор помнiкау. Гicторыi i культуры Беларусi. Мiнск. 1988 г.

Осталось2 дня Завершается 6 мая в 20:22:35
0
4
№ 5036899935Хорошее состояние
20,00 бел. руб. 6,18$5,77572,74руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 20,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее

«Збор по́мнікаў гісто́рыі і культу́ры Белару́сі» — шматтомнае даведачнае выданне. Дзяржаўная прэмія БССР 1990.

Выдадзены ў 1984—1988 гадах у Мінску на беларускай мове ў 7 тамах (8 кнігах) як частка Усесаюзнага шматтомнага выдання «Свод памятников истории и культуры народов СССР». Падрыхтаваны сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Аддзелам археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. У 1990 на рускай мове выдадзены дапоўнены і дапрацаваны том «Збору…» па Брэсцкай вобласці.

Уключае артыкулы (больш за 14 тысяч) пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., найб. характэрныя для другой паловы XIX — пачатку XX ст., даваеннага савецкага перыяду (1917—1941), найлепшыя архітэктурныя збудаванні пасляваеннага часу (1950—1980-я гг.) і знаходзяцца ці павінны знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Кожны з тамоў прысвечаны пэўнай вобласці, том, прысвечаны Мінскай вобласці, у дзвюх кнігах, асобны том складаюць помнікі горада Мінска. Матэрыялы ў тамах размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку іх назваў); кожны том мае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі. Як самастойная тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абласны цэнтр, звесткі пра які змешчаны ў пачатку тома. Унутры раёна першымі размяшчаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтр, а потым пра помнікі інш. населеных пунктаў (у алфавітным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункта падаюцца ў алфавітным парадку іх назваў. Усяго ў выданні 457,6 улікова-выдавецкіх аркушаў, 131 карта, 6817 ілюстрацый, з іх 1420 каляровых.

Тамы[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985,— 496 с., іл.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985.—383 с., іл.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.- 371 с., іл.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,- 284 с.: іл.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,— 308 с.: іл.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область/АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора, Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.— Мн.: БелСЭ, 1990.— 424 с
Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Полная предоплата до отправки лота по почте

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам