С этим лотом смотрят
Состояние | Отличное |
Формат | 2 Виниловая пластинка |
Упаковка | Бумажный конверт |
Donna Summer ‘On the Radio: Greatest Hits, Volumes I & II’
Фармат: падвойны вінілавы альбом, 2LP
Год выхаду альбому: 1979
Выдавецкая кампанія: Casablanca
Нумар альбому: NB 7070
Тып запісу: стэрэа
Месца вырабу: Нямеччына
Музычны стыль: R&B, Disco, Club/Dance, Soul
Адметнасьці: зборка
Агляд на AllMusic: https://www.allmusic.com/album/on-the-radio-greatest-hits-vols-1-2-mw0000191944
Рэйтынг на AllMusic: 4½ з 5
=====================================================================
СТАН (ацэнка стану робіцца візуальна і кансэрватыўна, па выкарыстанай Discogs клясыфікацыі Goldmine (г.зн. без адзнакі EX і "мінусаў": M, NM, VG+, VG, G+, G, P):
Кружэлкі (records): NM
Вонкавая вокладка (sleeve): VG+
Унутраныя капэрты (inner sleeves): звычайныя папяровыя
=====================================================================
Усе фота сапраўдныя, не з інтэрнэту.
Пры асабістай перадачы пакупкі просьба яе ўважліва агледзець. Калі яе стан не адпавядае Вашым чаканьням ці, па Вашым меркаваньні, апісаньню лота на сайце ay.by, Вы маеце магчымасьць адмовіцца ад пакупкі ўжо на гэтым этапе.
Калі гэтыя пытаньні ўзьніклі ў Вас пазьней, не сьпяшайцеся ў парыве эмоцый пакідаць адмоўна-нэйтральныя водгукі на сайце ay.by. Лепей зьвяжыцеся з намі, каб высьветліць сітуацыю і знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне.
Ужываныя кружэлкі часта прайграюцца значна лепей, чым выглядаюць. Калі Вас прываблівае кружэлка, але насьцярожвае яе “паезжаны” стан, сьмела рабіце ў нас пакупку і пры сустрэчы на ўласныя вочы ацаніце стан альбому. Вазьміце кружэлку дамоў для пробнага праслухоўваньня. Калі пасьля гэтага жаданьне мець гэты альбом у Вашай калекцыі пройдзе, Вы можаце вярнуць пакупку нам і атрымаць свае грошы назад.
Як ведае любы аматар аналягавага гуку, ацэнка стану вінілавых кружэлак - справа вельмі суб'ектыўная і далікатная. Вельмі разлічваем на дабразычлівасьць, разуменьне і спагадлівасьць нашых пакупнікоў.
Вашая Кнігарня
|
|
Самавываз ад мэтро "Пралетарская". Пакупнік першым выходзіць на сувязь. Нюансы пакупкі просьба абмяркоўваць па электроннай пошце.
Похожие лоты