| Состояние | Хорошее |
Іван Рыгоравіч Новікаў (21 студзеня 1918, в. Нязнань, Клімавіцкі раён — 22 лютага 2001, Мінск) — беларускі празаік, журналіст. Член СП Беларусі з 1961 г., Саюза журналістаў Беларусі з 1958 г. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967). Лаўрэат прэміі імя Я.Коласа (1965, за дакументальную аповесць «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Лепяшынскага (1968, за дакументальную аповесць «Тварам да небяспекі»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974, за сцэнарый шасцісерыйнага тэлефільма «Руіны страляюць…»). Літаратурнай прэміі імя Фадзеева (1980, за трылогію «Мінскі Фронт»).
Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце ў 1935 годзе. Прафесійную літаратурную працу пачаў з нарысаў. Першым значным творам была дакументальная аповесць «Сэрца інакш не можа» пра Веру Харунжую. У 1959 годзе пачаў працаваць над кнігай «Руіны страляюць ва ўпор» — пра Мінскае падполле. Дакументальная аповесць вярнула з небыцця імёны герояў падполля, пяці з якіх пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, рэабілітаваны многія савецкія патрыёты. Далейшая распрацоука гэтай тэмы знайшла працяг у дакументальных аповесцях «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску», «Да світання блізка», у гістарычных нарысах «Бяссмерце Мінска» i «Мінск — горад-герой». Выдаў нарысы «Палескае золата», «Побач сябры» i інш.
Состояние твердо хорошее.
|
|
Похожие лоты