| Состояние | Как новое |
| Автор | Адам Станкевіч |
| Издательство | . |
| Переплет | Твердый переплет |
Адам Станкевіч З Богам да Беларусі больш за 1000 старонак.
У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891—1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьвятар — перакананы прыхільнік рэлігійнага экумэнізму, як пэдагог-асьветнік і як палітычны дзеяч. Асноўны зьмест большасьці працаў — гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця ідэі беларускага нацыянальнага вызваленьня, якая разглядаецца ў шчыльнай узаемасувязі з пранікненьнем і пашырэньнем у Беларусі хрысьціянскай веры. Некалькі зьмешчаных на старонках выданьня тэкстаў маюць перадусім рэлігійны характар. Акрамя таго, у дадзены збор твораў уключаныя прамовы ксяндза А. Станкевіча, сказаныя ім падчас выкананьня абавязкаў дэпутата польскага Сойму ў 1920-х гг., праекты па рэформе Каталіцкага касьцёла ў Беларусі, падаваныя Станкевічам савецкім уладам у 2-ой палове 1940 гг., а таксама каляндарныя дзёньнікавыя запісы, якія рабіліся ксяндзом на працягу 1937—1948 гг. і цудам ацалелі пасьля ягонага арышту. У якасьці дадатку да тэкстаў, якія належаць пяру самога Адама Станкевіча, далучаныя матэрыялы юбілейнай кнігі, выдадзенай намаганьнямі ягоных сяброў і аднадумцаў у 1940 г. у Вільні.
|
|
Похожие лоты