Адкуль у вескі імя

Осталось20 дней Завершается 3 июля в 10:23:08
1
2
№ 5039034178Хорошее состояние
25,00 бел. руб. 8,38$7,33659,80руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 25,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее
Автор Пракопчык Л. Ц.
Издательство Юнацтва
Год издания 1981
Переплет Интегральная обложка (полумягкая)

Тыраж 12000 экз. 112 стар. Гістарычна-краяведчыя нарысы вядомага гісторыка. 

У свой час Леў Успенскі пісаў, што для таго каб правільна вытлумачыць паходжанне імя, прозвішча, назвы мясцовасці, недастаткова прачытаць нават самую лепшую навукова-папулярную кнігу. Трэба прайсці грунтоўную ўніверсітэцкую падрыхтоўку – лінгвіста, географа, гісторыка, археолага, этнографа. Трэба доўга і ўважліва займацца спецыяльным напрамкам філалогіі, у якім падрабязна аналізуюцца пытанні анамастыкі ў шырокім сэнсе слова. Анамастыка прызнаецца перш за ўсё лінгвістычнай, мовазнаўчай навукай, так як любая назва бярэ свой пачатак з якойсьці мовы і для свайго тлумачэння непазбежна патрабуе прыцягнення моўных матэрыялаў. Назвы, несумненна, – элементы лексікі. З другога боку, анамастыка цесна звязана з прыродай, насельніцтвам краіны, дзяржавы, вобласці, зямлі і ў гэтым сэнсе прадстаўляе аддзел геаграфічнай навукі. Геаграфічны характар мясцовасці вельмі часта дапамагае раскрыць значэнне і паходжанне той ці іншай назвы. Напрыклад, назвы вёсак Лукі, Лучын, Лучыцы сведчаць, што пасяленні ўзніклі каля выгіну рэчак, в. Залессе знаходзіцца за лясным масівам. Неабходна ўказаць і на цесную сувязь анамастыкі з гісторыяй таго грамадства, якое стварыла імёны дадзенай тэрыторыі або змяняла і ўзбагачала іх у далейшым. Вельмі часта іменна гісторыя дапамагае раскрыць сэнс назвы. З гэтага пункту гледжання анамастыка з’яўляецца адной з галін гістарычнай навукі. Для прыкладу возьмем назву сталіцы нашай рэспублікі Мінск (былыя назвы яе Менеск, Менск, Меньскъ, якія ўпершыню ўпамінаюцца ў летапісах 1067 г.). Спачатку гэту назву звязвалі з дзеясловам мяняць, і на гэтай аснове выказваліся думкі аб тым, быццам Мінск узнік на месцы ажыўленага абмену. Аднак ніякіх другіх доказаў, акрамя знешняга падабенства асноў, ніхто не змог прывесці. Факты сведчылі аб іншым: аддзеяслоўныя назоўнікі з асновай мяняць у тапаніміі невядомы. Месцы гандлю ў эпоху ўзнікнення Мінска насілі назвы торг, таргі (г. Таржок). Матэрыялы XII–XY стст. сведчаць аб тым, што Мінск не з’яўляўся ажыўленым месцам гандлю. У той жа час аснова мень шырока прадстаўлена ў тапаніміі (г. Мінск-Мазавецкі ў Польшчы, чыг. ст. Мена і гар. пас. Мена ў Чарнігаўскай вобласці, рака Мена -- пр. прыт. Дзясны). Таму ёсць усе падставы звязваць назву г. Менска з імем р. Мены. Сведчаннем гэтага можа паслужыць суфікс -ск-, тыповы для назваў паселішчаў, утвораных на базе імёнаў рэк (параўн.: г. Віцебск на Віцьбе, г. Пінск на Піне, г. Полацк на Полаці, г. Чачэрск на Чачоры). Аднак па тапаграфіі мясцовасці старажытным ядром Мінска лічыцца месца ўпадзення ракі Нямігі ў Свіслач, тады як рэчка Менка паказана на старых планах на паўднёвым захадзе ад сучаснага Мінска. Пытанне патрабуе яшчэ свайго даследавання. Пакуль жа адзначаюць, што месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач магло быць цэнтрам г. Нямігі, а ядро Мінска магло ўзнікнуць каля р. Мена (Менка). На карысць гэтай гіпотэзы гаворыць наступны факт. У “Аповесці мінулых гадоў” запісана: “… братья взяша Менескъ…поидоша к Немизе… меняне затворишася в граде…”. Адсюль можна меркаваць, што паміж Мінскам і Нямігай была адлегласць (у “Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх к. XIY ст.” яны ўзгадваюцца як суседнія, але асобныя гарады). Відаць, пасля аднаго з пагромаў ад Менску нічога не засталося і ён фактычна ўзнавіўся побач з г. Няміга. Варыянт жа Мінск быў атрыманы, магчыма, пазней па аналогіі з назвай польскага горада Мінск-Мазавецкі.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Полная предоплата до отправки лота по почте

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.