Акупацыя Беларусі 1941г.-1944 г. Пытанні супраціву і калабарацыі. Аляксей Лiтвiн. Мiнск. 2000 г. Дарственная и автограф автора. Тираж 300 экз.

Осталось29 дней Завершается 27 сентября в 09:42:45
0
5
№ 5039633689Хорошее состояние
50,00 бел. руб. 16,79$14,491353,91руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 50,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее

Аляксей Міхайлавіч Літвін (нар. 12 студзеня 1951, Семігосцічы, Давыд-Гарадоцкі раён, Пінская вобласць) — беларускі гісторык, прафесар. Доктар гістарычных навук.

Аляксей Міхайлавіч Літвін нарадзіўся 12 студзеня 1951 года ў Семігосцічах Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Міхаіл Іванавіч, працаваў бакеншчыкам на рацэ Прыпяці, маці -- Марыя Адамаўна, была паляводам у калгасе. У сям’і Літвіных было трое дзяцей: сын Аляксей і дочкі Наталля і Паліна.

Пасля сканчэння Сямігосціцкай сярэдняй школы ў 1968 годзе Аляксей Літвін паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дыпломная работа, якую ён абараніў на выдатна, была прысвечаная дзейнасці камуністаў ва ўрадзе Сальвадора Альендэ ў Чылі.

У 1973—1975 гадах у званні лейтэнанта Аляксей Літвін праходзіў тэрміновую службу ва Унутраных войсках МУС СССР. Пакуль служыў, здаў кандыдацкія экзамены, паколькі планаваў займацца навуковай дзейнасцю. Пасля дэмабілізацыі Аляксей Міхайлавіч пачаў працаваць у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Да снежня 1984 года быў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела Вялікай Айчыннай вайны, з 1977 года ўваходзіў у склад групы па вывучэнні Мінскага падполля. Аляксей Міхайлавіч прымаў удзел у падрыхтоўцы шэрагу фундаментальных прац: трохтомніка «Всенародная борьба в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» (1983—1985), трэцяга тома зборніка дакументаў «Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» (1982).

З 1985 года Аляксей Літвін працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Военно-оперативное руководство Компартии Белоруссии партизанским движением в годы Великой Отечественной войны (1941—1944 гг.)».

У 1987 годзе Аляксей Літвін узначаліў у Інстытуце гісторыі АН БССР аддзел гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (з 1991 г. — аддзел ваеннай гісторыі Беларусі; з 2005 г. — аддзел ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін). Пад кіраўніцтвам Аляксея Міхайлавіча супрацоўнікі аддзела ў рамках выканання тэмы «Беларусь у войнах і ваенных канфліктах ХХ ст.» упершыню заняліся вывучэннем шэрагу пытанняў ваеннай гісторыі, а менавіта — удзелу беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў вайне 1936—1939 гадоў у Іспаніі, савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадоў, у лакальных ваенных канфліктах 1950—1970 гадоў.

У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Антысавецкія ваенна-паліцэйскія фарміраванні на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Вытокі. Структура. Дзейнасць».

Навуковую працу прафесар А. М. Літвін паспяхова спалучае з выкладчыцкай, дзеліцца сваімі ведамі са студэнтамі БДУ, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

20 верасня 2020 года быў затрыманы на Маршы Справядлівасці[3].

Даследчыцкая дзейнасць

Гісторык адным з першых звярнуўся да разгляду праблемы стварэння беларускага нацыянальнага войска ў час Першай сусветнай вайны, да дзейнасці на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Арміі Краёвай, Рускай Нацыянальнай Народнай Арміі, латышскіх і ўкраінскіх паліцыйных батальёнаў, раскрыў подзвіг удзельніка Асіповіцкага падполля Фёдара Крыловіча.

Навуковец папоўніў скарбонку беларускай гістарыяграфіі арыгінальнымі даследаваннямі, што атрымалі прызнанне як у Беларусі, так і за яе межамі. Яго пяру належыць больш за 200 навуковых прац, прысвечаных вывучэнню актуальных праблем ваеннай гісторыі, у тым ліку каля 20-ці індывідуальных і калектыўных манаграфій.

Найбольшы рэзананс і цікавасць у навуковай супольнасці выклікалі працы, якія выйшлі цягам 2001—2016 гадоў. Так, у манаграфіі «Акупацыя Беларусі (1941—1944): пытанні супраціву і калабарацыі» аўтар паспрабаваў зрабіць комплексны аналіз праблемы, раскрыць прычыны ўзнікнення і сутнасць калабарацыянізму. У кнізе «На той войне незнаменитой. Советско-финляндская война и Беларусь (1939—1940 гг.)» ён упершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы на аснове скрупулёзнага аналізу самых разнастайных крыніц паказаў удзел аб’яднанняў, злучэнняў і часцей Беларускай асобай ваеннай акругі, беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў савецка-фінляндскай вайне.

Аляксей Міхайлавіч адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы ў фундаментальным калектыўным двухтомным выданні «Беларусь. 1941—1945: Подвиг. Трагедия. Память» (2010) усебакова паказаў абарончыя баі 1941 года на тэрыторыі Беларусі, раскрыў складаны механізм каардынацыі баявых дзеянняў партызанскіх сіл Беларусі.

А. М. Літвін выступае навуковым рэдактарам наступных выданняў: «Беларусь непокорённая: Воспоминания, документы, хроника партизанского движения и подпольной борьбы 1941—1944» (2005); «Внутренние войска МВД Республики Беларусь: История и современность» (2006); «Разняволеная памяць. Прымусовая праца беларускіх грамадзян на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944 гг.): зборнік навуковых артыкулаў» (2010). Аляксей Міхайлавіч — адзін з ініцыятараў стварэння і выдання грунтоўнай працы «Гісторыя Мінска» (2006), а таксама аўтар раздзела ў гэтай кнізе.

Узнагароды

За шматгадовую навуковую і арганізатарскую работу на ніве гістарычнай навукі, высокія паказчыкі, дасягнутыя пры правядзенні навуковых даследаванняў, Аляксей Міхайлавіч узнагароджаны юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005), медалём «90 лет Вооружённым Силам Республики Беларусь» (2008), двума Ганаровымі граматамі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Полная предоплата до отправки лота по почте

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.