Алесь Пальчэўскі. Выбраныя творы. В 2 томах

Осталось4 дня Завершается 29 июля в 23:58:10
1
16
№ 5027586711Состояние как новое
16,00 бел. руб. 5,43$4,62430,92руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 16,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Как новое
336+368 стр.
Автор Алесь Пальчэўскі
Издательство Мастацкая литература
Год издания 1980
Переплет Твердый переплет

Ёсць на Уздзеншчыне маляўнічая вёска Прусінава. Размясцілася яна ля вытоку Нёмана, сярод густых хваёвых лясоў. Тут у сям'і селяніна нарадзіўся Алесь Пальчэўскі - вядомы беларускі пісьменнік. Ён быў адзінаццатым дзіцем у бацькі, якому належала ўсяго 3,5 гектара ворнай зямлі. Каб жыць на гэтым надзеле, трэба было працаваць ад цямна да цямна. Да працы з самых малых гадоў прызвычаіўся і Алесь. Яму было наканавана застацца на вёсцы, але хлопец прагна цягнуўся да ведаў: шмат чытаў, ладзіў у вёсцы спектаклі, падпісваў аднавяскоўцаў на газеты.

    Пасля заканчэння пачатковай школы ў Прусінаве ён вучыўся ў вышэйшым пачатковым вучылішчы ў вёсцы Новы Свержань, на Стаўбцоўшчыне, потым паступіў на рабфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пасля стаў студэнтам філфака. Вучыўся Пальчэўскі ў адной групе з П.Броўкам, Я.Скрыганам, С.Баранавых, В.Кавалём, спрабаваў пісаць сам. З блаславення К.Чорнага яго першыя творы пачалі з'яўляцца ў сталічных выданнях з 1925 г., але пачаткам літаратурнай дзейнасці Алесь Восіпавіч лічыў 1926 г., калі ў часопісе "Малады араты" было надрукавана яго апавяданне "Ахвяра". У 1931 г. Пальчэўскі скончыў універсітэт, а праз год у выдавецтве "Чырвоная змена" выйшла асобнай кніжкай яго п'еса для школьнай самадзейнасці "З чырвоным сцягам", у 1934 г. у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі - п'еса "Зломаная іголка". Захапленне драматургіяй жыло з таго часу, як у роднай вёсцы пачаў прымаць актыўны ўдзел у самадзейнасці. Патрэбных твораў не хапала, таму і даводзілася самому брацца за пяро. Пасля заканчэння універсітэта Пальчэўскі займаўся выдавецка-газетнай работай. Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі часопіса "Кааперацыя БССР", затым - у часопісе "Шляхі калектывізацыі", у дзіцячым часопісе "Іскры Ільіча". У гэты перыяд ён рыхтаваў да друку зборнік апавяданняў для дзяцей "Акурак". Аднак 26 лістапада 1936 г. жыццё Алеся Восіпавіча набыло новы паварот: яго аб'явілі "ворагам народа", а 1 кастрычніка 1937 г. прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

    Пасля рэабілітацыі ў 1954 г. Пальчэўскі вярнуўся ў Мінск. Ён працаваў у газеце "Зорька", рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, а з 1961 па 1971 г. - адказным сакратаром часопіса "Вясёлка". Пісьменніку давялося нанава ўваходзіць у літаратуру. Ён выдаў некалькі кніг для дарослых чытачоў, аднак больш пісаў дзецям. Напісанае і выдадзенае да вайны стала бібліяграфічнай рэдкасцю, а сапраўднае знаёмства з пісьменнікам адбылося ў канцы 50-х гадоў, калі выйшлі яго кнігі "Родныя берагі" і "Беражанкі". З апошняй кніжкі і пачаліся для Пальчэўскага сапраўдныя ўваходзіны ў дзіцячую літаратуру. "Ты не адзін" (1960), "Аля і Галя" (1961), "Дым над лесам" (1964), "Данеўцы - нашы знаёмыя" (1965), "Таемная крушня" (1969), "Тайна аднаго звяна" (1971), "Аднавокі сом" (1974) - усе гэтыя кнігі прызначаліся юнаму чытачу. У іх пісьменнік даследаваў "дзяціную пару чалавека праз яго любоў да прыроды, да працы, адзін да аднаго, да ўсіх разам"(Цыт. па: Пальчэўскі А. Выбраныя творы: У 2 т. Мн., 1980. Т. 1. С. 8.), - пісаў крытык У.Юрэвіч. Самы значны з твораў Пальчэўскага для дзяцей - аўтабіяграфічная аповесць "Сцежкі" (1977). Яна стала для пісьменніка лебядзінай песняй.

    Смерць застала Алеся Пальчэўскага на парозе яго 75-годдзя. Застала нечакана, за рабочым сталом, калі ён рыхтаваў два тамы выбраных твораў. Завяшчанне пра пахаванне было пакінута свайму вернаму сябру і жонцы, таксама пісьменніцы - Тамары Цулукідзе. Спачываць вечна ён пажадаў побач з магіламі сваіх бацькоў. Там, у родным Прусінаве, на высокай наднёманскай кручы, пад шатамі хвой, ён і пахаваны.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Невозможно выслать в другую страну
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Наложенный платеж при получении лота на почте

Возможна пересылка в другую страну. Условия оплаты и стоимости доставки в другую страну обязательно согласовывать до покупки

Похожие лоты

1 комментарий

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.