Состояние | Хорошее |
Автор | Цітоў А. К. |
Издательство | Полымя |
Год издания | 1989 |
Переплет | Твердый переплет |
Вялікі фармат. 206 стар. Анатоль Кірылавіч Цітоў - вядомы беларускі гісторык, прызнаны спецыяліст па геральдыцы, адзін з першых адраджаў гэты накірунак у беларускай гістарыяграфіі яшчэ у савецкі час. “Гарадская геральдыка Беларусі” быццам падсумоўвае працяглы і плённы час працы аўтара ў гэтай галіне. Калі чытаеш дадзеную кнігу – адчуваеш з якой цеплынёй А. Цітоў ставіўся да прадмета свайго даследвання, як баліць у яго душа за тыя часы зняважлівых адносінаў, страчанных магчымасцей і вынікаў прац, страчаных крыніц, што і зараз недзе пыляцца ў запасніках архіваў Масквы, ці Пецярбурга – дзе, не ведае сёння ніхто, бо шматлікія пошукі пакуль не далі сваіх вынікаў. Спецыялістам будзе цікава пазнаёміцца са шматлікімі выявамі (часцей за ўсё каляровымі) пячатак і гербаў шматлікіх гарадоў. Тым, хто не знаёмы з геральдыкай гэта таксама будзе вельмі цікава. Як гаворыцца: “Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў прачытаць”.
|
|
Похожие лоты