| Состояние | Новое |
| Автор | Лявон Карповіч |
| Издательство | ЮрСаПрынт |
| Год издания | 2017 |
| Переплет | Мягкая обложка |
Для незаангажаванага чалавека паштовая марка-гэта маленькі кавалачак паперы, які служыць для выкананьня паштовай аплаты, а для філятэліста марка – гэта ня толькі прадмет для калекцыянаваньня, але крыніца ведаў. Маркі могуць ня толькі выклікаць цікаўнасьць, але быць нават мастацкімі цудамі.
Паштовыя маркі адлюстроўваюць ня толькі развіцьцё сістэм пісьмовай пошты за апошнія два стагодзьдзі, але яны таксама адлюстроўваюць увесь спэктр гісторыі, мастацтва і культуры, пачынаючы з пачатку нашай глябальнай цывілізацыі, погляды і стылістыку свайго часу.
Маркі становяцца незвычайным вакном у гісторыю краіны. Яны раскажуць пра багатую, шматслаёвую, захапляльную Гісторыю праз займальныя, часта прыгожыя, а часам і эксцэнтрычныя знакі паштовай аплаты.
Першы каталёг паштовых марак зьявіўся у Францыі ў 1861годзе… Спроба стварэньня Каталёгу паштовых марак нашай краіны яшчэ не адбылася. У 2017 годзе зьявілася кніжачка, дзе на 60 старонках вядзецца апавяданьне пра Беларускія паштовыя маркі ад узнікненьня і да першай паштовай маркі Рэспублікі Беларусь.
|
|
Па паштоваму тарыфу
Похожие лоты