Состояние | Хорошее |
Автор | Кастусь Каліноўскі |
Издательство | Кнігазбор |
Год издания | 1999 |
Переплет | Твердый переплет |
Кастусь Каліноўскі (1838-1864)… Ці ёсць у гісторыі Беларусі — блізкай і далёкай — імя больш легендарнае і святарнае? Сучаснік Герцена і Гарыбальдзі, ён быў яркім, таленавітым публіцыстам, рэвалюцыянерам, канспіратарам-арганізатарам, дыктатарам паўстання 1863-1864 гадоў Беларусі-Літве — адчайнага ўздыму нашых продкаў супраць чужаземнага і сацыяльнальнага прыгнёту.
Зборнік “Кастусь Каліноўскі” — восьмы па ліку том “Беларускага кнігазбору” — працягвае II-ую серыю — “Гісторыка-літаратурныя помнікі”. Апрача хрэстаматыйнай “Мужыцкай праўды”, “Пісьмаў з-пад шыбеніцы” кніга ўпершыню грунтоўна ўводзіць у шырокі ўжытак шматлікія дакументы, творы, выказванні пра Каліноўскага і яго эпоху. Разлічана на самае шырокае чытацкае кола.
Каліноўскі, К. За нашую вольнасць : творы, дакументы / Кастусь Каліноўскі. — Мінск : Бел. кнігазбор, 1999. — 459, [5] с., [2] л. іл. — (Беларускі кнігазбор).
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1999
Выдавецкая сэрыя: Беларускі кнігазбор
ISBN: 985-6318-41-6
|
|
Похожие лоты