| Состояние | Хорошее |
| Автор | Трызна Д. С. |
| Издательство | Навука і Тэхніка |
| Год издания | 1981 |
| Переплет | Твердый переплет |
Вялікі энцыклапедычны фармат. Тыраж 2400 экз. 128 стар. Сёння вельмі праблематычна ў Прасторы і Часе вызначыць кропку адліку, з якой пачынаецца гісторыя ўзнікнення Яго Вялікасці Габелена. Калі аперыраваць тлумачэннямі слоўнікаў, у прыватнасці слоўнікаў Бракгаўза і Эфрона, або вобразам габелена перыяду яго другога росквіту і найбольшай папулярнасці (другая палова XX ст.), то мэтазгодна шукаць яго прашчураў там, дзе ўпершыню сталі «ўпрыгожваць жыццё», у тым ліку і тэкстыльнымі кампазіцыямі. Першыя вядомыя нам звесткі пра тэкстыль (дываны) узыходзяць да XV—XIV стст. да н. э. у Егіпце (пры фараонах Тутмасе і Тутанхамоне). Але існуе версія, што тут ужо карысталіся вынікамі працы народаў Месапатаміі, больш старажытных, бо сведчанняў уласнай вытворчасці ў Егіпце выяўлена не было. Егіпецкія шпалеры дасягаюць свайго росквіту ў VII—IV стст. да н.э. Асаблівую старонку ў гэтым мастацтве ўяўляюць коптскія тканіны, якія ўвабралі ў сябе рысы тэкстыльнай культуры Старажытнага Егіпта і Старажытнай Грэцыі (элінізму). Адзначым, што ў коптаў шпалеры былі двухбаковыя, а значыцца, яшчэ не маглі быць звязаны са сцяной. Шпалернае ткацтва Старажытнай Грэцыі ўзгадвалася ў паэме Гамера «Адыгея» (VIII ст. да н.э.). Напэўна, менавіта тады і «была прызначана» апякункай ткацтва багіня Афіна. Габелен заняў сваё ўстойлівае месца на сцяне.
|
|
Похожие лоты