Беларускія легенды і паданні "Заклятыя скарбы" Мастак А. Навiцкi

Осталось5 дней Завершается 14 января в 09:50:32
0
12
№ 5040351337Хорошее состояние
80,00 бел. руб. 27,09$23,122177,46руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 80,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее
Автор укл. Ягоўдзіка У.
Издательство ІТЭКС
Год издания 1992
Переплет Твердый переплет

Вялікі энцыклапедычны фармат. Мастак А. Навiцкi. Знакавая фальклерная кніга пра самых розных беларускіх нячысцікаў ды пошукі старажытных скарбаў.

"Нарэшце надышло Купалле. Мякіннік схапіў вялікі мех і пабег у лес. Схавалася, каб адпачыць, сонейка. На небе заблішчалі зоркі. I столькі іх высыпала, што не злічыць.

«Шмат на свеце багацця, — думае Мякіннік, — і вельмі шкада, што нельга ім усім завалодаць…»

Зусім, быццам у мяху, сцямнела ў лесе, толькі дзе-нідзе перамігваюцца зоркі.

«Мо так блішчыць і кветка папараці?» — мяркуе Мякіннік, блукаючы па лясных нетрах.

Лазіў ён лазіў у гушчары, ледзь сабе вочы не павыдзіраў. Заблукаў у такі глухі лес, што выбрацца не можа. Пачаў прыслухоўвацца, ці не забрэша дзе-небудзь сабака. Нічуткі не чуваць. Прысеў на пень і не ведае, куды далей кіравацца. Аж раптам у лесе як загуло, як затрашчала! Зірнуў вакол сябе — скачуць чэрці, абняўшыся з ведзьмамі. Вочы блішчаць, быццам жар. Зубы ляскочуць. Спалохаўся Мякіннік, трасецца, як сабака на марозе. Потым бачыць: непадалёку ў папараці штосьці блішчыць, як зорачка. Адразу здагадаўся, што гэта папараць-кветка, кінуўся, каб хутчэй схапіць яе.

Але куды там! Не паспеў і два крокі ступіць, як з крыкам і піскам наляцела нечысць, засланіла дарогу. Спыніўся Мякіннік, не варушыцца, трасе яго трасца. Хацеў перахрысціцца, але збаяўся, што дзівосная кветка знікне.

«Ліха з ім, — думае сам сабе, — усё роўна прападаць… Прадаў бы чорту душу, каб толькі было за што…»

I толькі ён так падумаў — тут як тут з’явіўся чорцік. Падскочыў да чалавека і пытаецца:

— Ты клікаў мяне? Я тут. Будзеш самым багатым у свеце, але прадай мне сваю душу. Непатрэбна яна табе. 3-за яе сэрца баліць…

Здагадзіўся Мякіннік прадаць душу. Толькі спытаўся ці доўга будзе спажываць незлічонае багацце.

— Яно заўсёды будзе тваё,- кажа чорт. — I людзі цябе не забудуць. Пакуль свет будзе стаяць, будуць помніць, што ўсё багацце — тваё…

Узяў нячысцік ад Мякінніка пісульку, напісаную чалавечай крывёю, а яму за гэта даў папараць-кветку і навучыў, як ёю карыстацца.

Паплыло з таго дня Мякінніку ў рукі багацце. Неўзабаве столькі дабра ён займеў, што самому ў хаце месца няма. Бачыць, што не сабраць багацце з усяго свету, кліча да сябе чорта.

— Добра, дам я табе зелле, — кажа нячысцік, — што дапаможа тваёй бядзе.

Назбіраў чорт поту, крыві і слёз людскіх, наліў поўны кацёл, потым варыў, варыў і зварыў золата.

— Давай яго хутчэй сюды! — просіць Мякіннік. — У мяне няма такога бліскучага скарбу!

— Не, мы яго спачатку пусцім па людзях, — смяецца нячысты. — Яно збярэ ўсё іхняе багацце і вернецца да цябе.

Затым чорт выдумаў папяровыя грошы. I таксама пусціў па свеце людзей абіраць. Праз некалькі гадоў сабралася ў Мякінніка гэтулькі багацця, што ўвесь свет ён мог купіць. Але не рады багацей, бачыць, што хутка паміраць трэба. Хацеў падкупіць смерць, а яна толькі зарагатала з дурня. Паклікаў знаёмых знахараў і дактароў, кабад смерці збавіцца, а яны ў адзін голас: усе на свеце паміраюць. Бачыць Мякіннік, што не адкруціцца яму ад кашчавай, пусціўся

на хітрыкі. Ссыпаў усё сваё золата ў глыбокі пограб, набраў стравы мо на сто гадоў і сядзіць там, хаваецца ад чорта.

Але аднойчы прыходзіць смерць і кажа:

— Няхай тым стане, чым было!

Толькі яна так прамовіла — разлілося золата потам, крывёю і слязьмі людскімі. Утапіўся ў сваім пограбе Мякіннік. Тут як тут з’явіўся чорт, схапіў Мякіннікаву душу і рагоча:

— Пакуль будзе свет стаяць, датуль будуць людзі цябе ўспамінаць! Бо ўсіх ты дурыў, на поце, слязах і крыві людской жыў!"

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Полная предоплата до отправки лота по почте

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.