Состояние | Хорошее |
Я́нка Брыль, поўнае імя Іва́н Анто́навіч Брыль (22 ліпеня (4 жніўня) 1917, Адэса — 25 ліпеня 2006, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1981)[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Адэсе ў сям’і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля, быў малодшым з 10 дзяцей у сям’і[3]. Бацька паходзіў з вёскі Загор’е (цяпер Карэліцкі раён). Маці, Настасся Іванаўна (да шлюбу Чычук), працавала на гаспадарцы. У 1914—1922 гадах сям’я жыла ў Адэсе па месцы працы бацькі[4].
У 1922 годзе сям’я, акрамя старэйшых сыноў, вярнулася на радзіму бацькі ў Загор’е[3], якое паводле выніку Рыжскага міру 1921 года апынулася ў складзе Польшчы (Заходняя Беларусь)[2]. Янка Брыль скончыў польскую сямігадовую школу ў мястэчку Турэц. У 1931 годзе паступіў ў Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца праз нястачу грошай[4].
Разам з старэйшымі братамі працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў. Стварыў у вёсцы драматычны гурток, перакладаў для яго п’есы польскіх і расійскіх аўтараў, удзельнічаў у спектаклях як выканаўца і пастаноўшчык[4]. Пасябраваў з паэтамі Алесем Мілюцём і Міхасём Васільком, пачаў супрацоўнічаць з віленскай беларускай прэсай. У 1938 годзе выступіў з вершамі ў часопісе «Шлях моладзі»[4].
У 1939 годзе прызваны ў Войска Польскае[2], служыў у марской пяхоце ў Гдыні. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у абароне Польшчы, у верасні таго ж года трапіў пад Гдыняй у нямецкі палон. Быў у лагеры для ваеннапалонных у горадзе Старгард (Памеранія), потым у Вайдэне (Баварыя). Прымусова працаваў рознарабочым у гуце крышталёвага шкла[4].
Паводле біяграфіі, якая існуе з савецкіх часоў, у 1941 годзе Янка Брыль уцёк з палону, вярнуўся ў Беларусь і далучыўся да савецкага партызанскага руху[2]. Паводле беларускага дзеяча Антона Адамовіча, Брыль не ўцякаў з палону, а быў адпушчаны немцамі за лаяльнасць[5]. Некаторы час жыў у акупаваным немцамі Мінску, працаваў у гістарычным музеі пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця, друкаваўся ў пранямецкай «Беларускай (Менскай) газеце»[5][3]. У 1942 годзе Янка Брыль наладзіў сувязь з савецкай партызанскай брыгадай імя Жукава Баранавіцкага злучэння[6]. У 1944 годзе стаў разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага раённага камітэта камуністычнай партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла», дзе надрукаваў некаторыя свае вершы. Па вызваленні Мірскага раёна працаваў рэдактарам раённай газеты ў Міры, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну».
У кастрычніку 1944 года пераехаў у Мінск, загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык». У розныя гады Янка Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі. З 1945 года член Саюза пісьменнікаў СССР. Быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР у 1966—1971 гадах[6]. Уваходзіў у рэдакцыйныя калегіі альманаха «Далягляды», часопіса «Полымя», рэдакцыйны савет выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Юнацтва».
Вёў работу па ўмацаванні сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Канада» (1967—1990). Двойчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967, 1980—1985). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 года. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994).
Памёр 25 ліпеня 2006 года ў Мінску, пахаваны на могілках у Калодзішчах.
Состояние хорошее.
|
|
Похожие лоты