Состояние | Хорошее |
Состояние отличное. Тираж 1000 экз.Васіль Аляксеевіч Жуковіч (нар. 21 верасня 1939, в. Забалацце, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі пісьменнік.Друкуецца з 1956 года. Першы верш «Родныя мясціны» надрукаваў у газеце «Піянер Беларусі». Распрацоўвае жанры лірычнага, публіцыстычнага і жартоўна-гумарыстычнага верша, байкі, прытчы, эпіграмы і інш. (зборнікі «Паклон», 1974, «Мелодыя святла», 1976, «Суседства», 1982, «Цана цішыні», 1985, «Твая місія», 1988, «Разняволенне», 1990, «У храме хараства і смутку», 2003, «Каханне радасці й пакуты», 2004, «Не завіце Радзіму малой», 2009, «Цудадзейны вітамін» і «Няўжо?..», 2011, «Золата лістападу», 2012). Асноўныя тэмы творчасці — маральна-этычныя праблемы, краса роднай прыроды, балючы клопат пра нацыянальныя карані беларуса, стан роднай мовы, культуры.
У творах для дзяцей — добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даступна гаварыць з малым чытачом (зборнікі загадак «Казачны сад», «Крылатыя сябры», «Нашы памочнікі», усе 1976; зборнікі вершаў, казак, загадак «Тараскаў самакат», 1988, «Гуканне вясны», 1992, «Вясёлы ранішнік», 1992, «Цудоўная краіна», 1997, «Ад казкі — да спектакля», 1998), «Свет дзівосны», 2000, «Пра што гаманілі рамонкі», 2012.
Аўтар лібрэта оперы-казкі «Пра тое, што было» (1991, муз. Э. Казачкова). На тэксты В. Жуковіча напісаны многія песні, у тым ліку гімн Міншчыны (аўтар музыкі — А. Атрашкевіч). Зборнікі песень: «Дарога ля жыта» (2001), «Дарогамі вайны і перамогі» (2010), «Спяваем разам» (2008), «Песенькі сяброў» (1991, пераклад дзіцячых песняў на беларускую мову).
|
|
Похожие лоты