| Состояние | Отличное |
| Автор | Рэдактар Хадановіч Андрэй |
| Издательство | Мінск, Логвінаў |
| Год издания | 2007 |
| Страниц | 312 |
| Переплет | Мягкая обложка |
| Формат | 84х108/32 (130х205 мм, стандартный) |
| ISBN | 978-985-6800-41-5 |
У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.Кожны, хто цікавіцца сучаснай літаратурай суседніх краінаў, абавязкова мусіць прачытаць кнігу “20 польскіх апавяданьняў”. У зборніку сабраныя творы дзесяці польскіх пісьменьнікаў, сярод якіх – зорка сусьветнай велічыні Анджэй Сапкоўскі, досыць расьпіяраныя апошнім часам у беларускай прасторы Вольга Такарчук, Павал Гюле, Станіслаў Бараньчак, а таксама Януш Вайс, Лешак Калакоўскі, Ежы Пільх, Ежы Сасноўскі, Анджэй Стасюк і Стэфан Хвін. Вялікі плюс зборніка – гэта разнапланаваць надрукаваных у ім твораў, што дае магчымасць задаволіць густы самых розных чытачоў. Мой прыватны фаварыт – апавяданьне Вольгі Такарчук “Прачынайся, ты забіты” (пераклад Ганны Пазюк), постмадэрнісцкі дэтэктыў пра аматарку дэтэктываў і пра тое, якую небяспеку нясе кніга з нецікавым сюжэтам.Такім чынам, прачытаўшы ўсяго адну кнігу, можна атрымаць некаторае ўяўленне пра тое, што адбывацца цяпер у літаратуры Польшчы, і вызначыць для сябе цікавых аўтараў. І гэта будзе вельмі карысна – бо ў беларускай прасторы існуюць пераклады і іншых твораў многіх з гэтых пісьменьнікаў.
|
|
Похожие лоты