Дзяніс Марцiновiч манаграфія "Донжуанскі спіс" Уладзіміра Караткевіча

Осталось2 дня Завершается 27 июля в 05:53:08
0
1
№ 5036585552Отличное состояние
30,00 бел. руб. 10,25$8,73805,15руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 30,00 бел. руб.
Возможен торг
Возможен обмен
Описание лота
Состояние Отличное

Дзяніс Марцiновiч манаграфія "Донжуанскі спіс" Уладзіміра Караткевіча

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча "Матчына душа"? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана "Каласы пад сярпом тваім"?

У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе ""Донжуанскі спіс" Караткевіча". Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з'яўленню кнігі "Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча", якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Агульнавядома, што большая частка твораў сусветнай літаратуры ствараліся мужчынамі. Прызнанне творчых здольнасцяў жанчын (Жорж Санд, Шарлота Брантэ, Маргарэт Мітчэл і іншых) з’яўляецца хутчэй выключэннем, чым правілам. Але прыхільнікі літаратурнага “патрыярхату” забываюцца, што ўсе лепшыя “мужчынскія” творы былі напісаны пра жанчын і дзеля жанчын. Іх партрэты і вобразы, узаемнае каханне ці халодная абыякавасць натхнялі пісьменнікаў на стварэнне шэдэўраў.

Так, славутых муз мінулых вякоў даўно няма на свеце. А каханыя шэрагу вядомых творцаў ХХ стагоддзя набліжаюцца да восені свайго жыцця. Але пісьменнікі зрабілі ім самы лепшы падарунак: пакінулі для нашчадкаў іх прыгажосць, радасць і ўсмешкі. А таксама ўзялі за сабой у вечнасць гераінь, прататыпамі якіх сталі музы. Цяпер наша задача – пакінуць у чытацкай памяці іх сапраўдныя імёны і жыццёвыя лёсы.

Шукаць муз Караткевіча, якія сталі прататыпамі для гераінь яго твораў, Дзяніс Марціновіч пачаў яшчэ ў 2004 годзе, калі вучыўся ў 11 класе ліцэя БДУ. Менавіта тады быў напісаны артыкул «Паляванне на Алёнку», змешчаны ў вераснёўскім нумары часопіса «Маладосць» за 2004 год.

З таго часу цікавасць да біяграфіі пісьменніка, яго творага і асабістага жыцця не знікала. Дадатковы імпульс яна набыла летам 2010 года. Вяртаючыся з Крыма, цэлы дзень вандраваў па Кіеве. Дняпро, Сафійскі сабор, падземныя хады Кіева-Пячорскай лаўры, прыступкі тэатра Франко і экстэр’еры Дома хімер – гэты вобразы неаднаразова сустракаліся ў творчасці паэта. Але толькі ў Кіеве яны ажылі і сталі зразумелымі для мяне. Вярнуўшыся са сталіцы Украіны, Дзяніс Марціновіч вырашыў завяршыць колішняе даследаванне і расказаць пра вельмі прыгожую і трагічную гісторыю кахання, звязаную з Кіевам. Але, як часта бывае, падчас пошукаў храналагічныя межы даследавання пашырыліся і ахапілі амаль усю біяграфію Караткевіча.

Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая, асноўная, мае той жа загаловак, што і выданне — «Донжуанскі спіс» Караткевіча». Яна расказвае пра 10 жанчын, якіх кахаў пісьменнік. Гэта “Нонка”, Кацярына, “Алёнка”, С. М., Раіса, Ніна, Навэла, Натэла, Валянціна і Валянціна. Значная частка кнігі была напісана спецыяльна для кнігі. Асобныя раздзелы, якія друкаваліся на старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва” і часопіса “Маладосць”, былі дапоўненыя новымі фактамі і знаходкамі.

Па-сутнасці, у Дзяніса Марціновіча атрымалася прасачыць усю біяграфію Караткевіча (за выключэннем некалькіх гадоў, інфармацыя пра іх знаходзіцца на ўзроўні чутак). Дарэчы, сярод 10 імёнаў хаваюцца імёны дзвюх паэтэс, якія ў сваіх краінах лічацца ледзь не класікамі.

Другі раздзел, які мае назву «Калі прыйдзе беларускі Андрэ Маруа», складаюць некалькі артыкулаў. Гэта палемічныя нататкі, прысвечаныя стварэнню літаратурных біяграфій; «рэцэпты» для стварэння гістарычнай прозы; разважанні пра існаванне працягу культавага рамана “Каласы пад сярпом тваім”.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Безналичный расчет
Полная предоплата до отправки лота по почте

Все вопросы убедительная просьба уточнять ДО ПОКУПКИ ЛОТА. Для этого есть № телефона в "Контактных данных" или пишите в "Комментариях". НАЛОЖЕННЫМ ПЛАТЕЖОМ НЕ ВЫСЫЛАЮ. ПОКУПАТЕЛЬ ПЕРВЫМ ВЫХОДИТ НА СВЯЗЬ В ТЕЧЕНИЕ 24 часов, оплата в течение 48 часов!

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.