| Состояние | Хорошее |
Состояние твердо хорошее.
Дарственная Николаю Константиновичу Литвину.
Нарадзіўся ў в. Пятрэвічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. (1951).
Закончыў Беларускую дзяржаўную консерваторию м класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1977).
Член СК Беларусі (1979).
Вобразы Беларусі з’яўляюцца галоўнымі ў творчасці М. Літвіна. Яны напаўняюць аркестравую і вакальную музыку, у якой праслаўляецца жыццё і духоўная прыгажосць беларускага народа. Нацыянальная ідэя атрымлівае рознабаковае ўвасабленне, з’яўляючыся асновай твораў малых і буйных форм. У камерна-інструментальнай музыцы кампазітар умела выкарыстоўвае багаты каларыт народных інструментаў, у вакальнай — імкнецца да шырокага лірычнага выказвання, якое арганічна ўбірае ў сябе фальклорную інтанацыйнасць. У розныя перыяды ствараліся п’есы для баяна, цымбалаў, дудак, якія дэманструюць глыбокае адчуванне беларускай песенна-інструментальнай культуры з уласцівымі для яе музычна-стылістычнымі асаблівасцямі.
Сярод твораў 80-ых гадоў важнае месца займае харавы цыкл «Родныя вобразы» на вершы Я. Купалы і Я. Коласа. Твор адметны шырынёй праявы нацыянальных пачуццяў і лірычна пераасэнсаванымі вобразамі патрыятызму. Вытокі выразнай меладыйнасці хароў, якая спалучае і свабодную пявучую кантылену, і дэкламацыйнасць, і пранікнёную распеўнасць,— у беларускай народнай песеннасці.
У народна-аркестравай музыцы кампазітар паўстае і як яркі жанрыст, які добра адчувае прыроду танцавальнага фальклору, і як тонкі, удумлівы мастак. Адсюль — спалучэнне нястрымнай стыхіі танца і элегічнасці, адкрытага выяўлення пачуццяў і мяккай меланхоліі, што вызначае эмацыянальны тонус «Калыханкі», «Весялухі», «Вясенняга карагоду».
I ў камернай, і ў аркестравай музыцы М. Літвін выступае прыхільнікам канцэртнага стылю, які дае магчымасць увасобіць усё багацце і своеасаблівасць народнай выканаўчай культуры, тэмбравай палітры народных інструментаў, а таксама ўсю паўнату характару беларускага народа.
У розныя перыяды кампазітарам ствараліся разнастайныя песні, якія вызначаюцца шырокім і рознабаковым праяўленнем лірыкі. Яна пранікае і ў тыя сферы, дзе пануюць патрыятычныя матывы. Песня, па меркаванні кампазітара,— гэта тая «музыка душы», якая дазваляе перадаць самыя розныя думкі і настроі. У 1982 годзе за песню «Мое отечество» кампазітару было прысвоена званне лаўрэата рэспубліканскага конкурсу.
Яркія, эмацыянальна напоўненыя творы М. Літвіна гучаць у канцэртах, па радыё і тэлебачанні. Яны ўвайшлі ў рэпертуар многіх калектываў, якія прадстаўляюць беларускае мастацтва.
Творы
Вакальна-інструментальная музыка
Кантата «Беларуская калыханка» (сл. В. Віткі, 1977).
Аркестравая музыка
Для сімфанічнага аркестра: Сімфонія (1976), Сімфанічныя ва-рыяцыі (1976), эскіз «Горкі вырай» для чытальніка і аркестра (сл. М. Мятліцкага, 1993).
Для народнага аркестра: «Калыханка», «Весялуха» (1987), «Вясенні карагод» (1990).
|
|
Похожие лоты