Состояние | Хорошее |
Автор | Сосна У. А. |
Издательство | БДУ |
Год издания | 2000 |
Вялікі фармат. Тыраж 300 экз. 116 стар. Каб ператварыць нядаўняга дробнага гандляра і рамесніка ў моцнага земляроба, патрэбны былі значная фінансавая і агранамічная дапамога і наогул зацікаўленасць дзяржавы ў пашырэнні пласта свабодных сялян. Усяго гэтага, нягледзячы на сістэму асобных мер і ільгот, яўна не хапала. Эвалюцыя сацыяльных, паўсвабодных, асабіста незалежных катэгорый сельскага насельніцтва ў перыяд разлажэння фэадальных і фарміравання капіталістычных адносін сведчыць аб збліжэнні гэтых катэгорый з асноўнай масай сялянства, пераважна дзяржаўнага. Гэта тлумачыцца як свядомай і мэтанакіраванай дзейнасцю вярхоўнай улады, так і развіццём таварна-грашовых адносін, што нівеліравалі іх эканамічны стан. Арганізаваныя ўрадам заканадаўчыя і практычныя мераіірыемствы знішчылі ў беларускіх губернях сярэднявяковае дзяленнс сялян на шматлікія разрады і катэгорыі шляхам уключэння іх у адзіны разрад.
|
|
Похожие лоты