| Состояние | Хорошее |
Фелікс Баторын (сапр. імя і прозвішча — Фелікс Хаймовіч) нарадзіўся ў 1948 г. Мінску. Ягоны бацька Барыс Хаймовіч быў сярод арганізатараў Супраціву ў Мінскім гета і партызанскага руху падчас нямецкай акупацыі Беларусі. Скончыў Беларускі медінстытут. Да выхаду на пенсію ў 2010-м працаваў хірургам-анколагам 2-га клінічнага шпіталю Мінска. У беларускім друку дэбютаваў з беларускамоўнай паэзіяй у 1967-м. Аўтар кніг паэзіі «Раніца» (1981), «Зялёны тралейбус» (1986), «Я дрэва пасадзіў» (1991), «Паглядам акідваю шлях» (2001), «На вуліцы Максіма Багдановіча» (2007), «Яблычны пах цішыні» (2018) і дакументальнай аповесці «Чорны год» (2010), прысвечанай успамінам бацькі пра Супраціў ў Мінскім гета. Асобныя творы і нізкі вершаў паэта надрукаваныя ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Дзеяслоў», газетах «Літаратура і Мастацтва», «Новы час». Аўтар дзясяткаў вершаў на мове ідыш, некаторыя з якіх публікаваліся ў часопісах «Саветыш Геймланд» (Масква), «Ды пэн» (Оксфард, Вялікабрытанія), бюлетэні «Мы яшчэ тут!» (Мінск) і інш. У 2016 годзе ў Тэль-Авіве быў выдадзены зборнік яго вершаў на ідышы «Рэдн мiт эхо» («Размаўляць з рэхам»). Перакладае на беларускую мову з ідыш, нямецкай, польскай і рускай.
Состояние отличное.
|
|
Похожие лоты