Состояние | Хорошее |
Автор | Беларусь |
Издательство | Звязда |
Год издания | 2014 |
Переплет | Твердый переплет |
У другім, дапоўненым выданні ўрывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі “Юдзіф” прадстаўлены на 66 мовах народаў свету, што пашырае геаграфію ўспрыняцця спадчыны асветніка. Чытачы могуць азнаёміцца з рускай, англійскай, балгарскай, італьянскай, кітайскай, польскай, французскай, японскай і іншымі версіямі ўрыўка.
Сабраныя ў дадзеным выданні пераклады слоў беларускага асветніка пераканаўча сведчаць пра сілу яго слова, падкрэсліваюць спрадвечную знітаванасць культурнага жыцця розных краін. А па-мастацку выказаныя ім словы пра любоў да Айчыны – сапраўдны духоўны запавет для ўсёй чалавечай супольнасці. Кніга выходзіць напярэдадні святкавання юбілею беларускага кнігадрукавання ў 2017 годзе і, спадзяемся, прыцягне ўвагу да творчасці выбітнога беларуса.
|
|
Похожие лоты