| Состояние | Хорошее |
Іва́н Я́каўлевіч Наву́менка[2] (16 лютага 1925, Васілевічы, Рэчыцкі павет, Гомельская губерня — 17 снежня 2006, Мінск) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Народны пісьменнік Беларусі (1995).
Першыя творы Івана Навуменкі былі надрукаваны яшчэ да Другой сусветнай вайны. У 1946 годзе ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях змяшчаліся нарысы, фельетоны, вершы маладога аўтара[12]. Першыя апавяданні з’явіліся ў 1955 годзе (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981—1984).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных з’ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).
Состояние отличное.
|
|
Похожие лоты