Состояние | Хорошее |
Автор | скл. Матліна-Харык Д., Бярозкін Г. |
Издательство | Дзяржаунае выдавецтва БССР |
Год издания | 1958 |
Переплет | Твердый переплет |
184 стар. Беларускі габрэйскі ідышамоўны паэт Ізі Харык (ці Ісак Давыдавіч Харык) нарадзіўся 6 сакавіка 1896 году, паводле іншых крыніцаў, 17 сакавіка 1898 году, у мястэчку Зембін Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер Барысаўскі раён Мінскай вобласці). У 1919 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі. У 1916—1923 гадах — сябар арганізацыі “Паалей-Цыён”. У другой палове 1920-х гадоў уступіў у ВКП(б). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920 публікацыямі ў габрэйскіх газетах. У 1921—1923 вучыўся ў Вышэйшым літаратурным інстытуце імя В. Брусава ў Маскве. У 1922 годзе ў Мінску выйшла яго першая кніга вершаў “Трапятанне”. З 1925 друкаваўся ў габрэйскiм часопісе “Штэрн”. У 1927 скончыў габрэйскае аддзяленне педагагічнага факультэта 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 пачалі з’яўляцца пераклады вершаў Харыка на беларускую мову. Пераехаў у Мінск, працаваў рэдактарам часопіса “Штэрн”. Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 году. Да 1936 году ў Мінску, Маскве і Кіеве выйшла 13 яго кніг на ідышы. З пачатку 1930-х гадоў выступаў з артыкуламі і нарысамі таксама ў беларускамоўных выданнях. Перакладаў на ідыш творы Я. Коласа, М. Чарота. Чалец-карэспандэнт Беларускай АН з 1936 году. Адзін з аўтараў “Пісьма беларускага народа вялікаму Сталіну” (1936). Вершы Харыка “Над Бярозай” і “Хлеб” былі пакладзеныя на музыку С. Палонскім.
|
|
Похожие лоты