Состояние | Хорошее |
Архіварыус Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў Выпуск 22 Мінск НГАБ 2024
Публікацыя і археаграфічная апрацоўка архіўных дакументаў Д. А. Жукоўскі «Не спыняючыся ў сваёй вынаходлівай зацятасці»: невядомыя дакументы пра Казіміра Лышчынскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Старонкі . . . . . . . . . . . . . . . 40-53 (14 старонак агулам)
Жукоўскі Данііл Аркадзьевіч, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гродзенскі шклозавод» па якасці.
«"Не спыняючыся ў сваёй вынаходлівай зацятасці": невядомыя дакументы пра Казіміра Лышчынскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі»
Берасцейскі земскі падсудак Казімір Лышчынскі (1634–1689) быў асуджаны і пакараны смерцю за напісанне атэістычнага трактата. Выяўленныя дакументы, дагэтуль не ўведзеныя ў навуковы абарот, падрабязна апісваюць другі арышт Лышчынскага ў красавіку 1688 г., дэманструюць намаганні берасцейскай шляхты абараніць яго, ставяць пад сумненне распаўсюджаную версію аб тым, што прычынай даносу была вялізная пазыка, якую К. Лышчынскі нібыта даў даносчыку, і дазваляюць прапанаваць больш рэалістычную гіпотэзу наконт гэтага.
П у б л і к а ц ы я і а р х е а г р а ф і ч н а я а п р а ц о ў к а а р х і ў н ы х дакументаў
Д. А. Жукоўскі
«Не спыняючыся ў сваёй вынаходлівай зацятасці»: невядомыя дакументы пра Казіміра Лышчынскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
«Не Бог стварыў чалавека, а чалавек – Бога». Гэтую думку звычайна прыпісваюць нямецкаму філосафу Людвігу Феербаху (1804–1872). Нашмат раней яе выказаў берасцейскі земскі падсудак Казімір Лышчынскі (1634–1689). Фраза дорага каштавала аўтару: К. Лышчынскаму адсеклі галаву, цела спалілі на вогнішчы, а попелам стрэлілі ў кірунку Асманскай імперыі. Сёлета спаўняецца 390 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага. Любыя звесткі пра чалавека, які напісаў такі ашаламляльна смелы тэкст, як трактат «Аб неіснаванні Бога», уяўляюць вялікую цікавасць, бо дапамагаюць зразумець працэс фарміравання яго асобы. Дарэчы, гэтае пытанне хвалявала ўжо абвінаваўцаў К. Лышчынскага: як у хрысціянскай Рэчы Паспалітай мог выгадавацца атэіст? Невядомыя дакументы, выяўленыя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (далей – НГАБ), асвятляюць іншы аспект справы: што прывяло К. Лышчынскага да згубы. Яны тычацца другога арышту К. Лышчынскага ў 1688 г. Апрача акалічнасцей затрымання, яны дазваляюць зразумець іншыя абставіны яго справы. Увосень 1687 г. па даносе браслаўскага стольніка Яна Казіміра Бжозкі берасцейскі земскі падсудак К. Лышчынскі за напісанне атэістычнага трактата быў арыштаваны з грубымі парушэннямі закона аб недатыкальнасці шляхты (т. зв. прынцыпу «neminem captivabimus»). Публікацыя і археаграфічная апрацоўка архіўных дакументаў 41 Яго судзіў духоўны суд, які вырашыў, што Казімір вінаваты ў атэізме і заслугоўвае пакарання смерцю. Далей, паводле просьбы К. Лышчынскага, справу замест духоўнага суда павінен быў разглядаць сойм. Але Гродзенскі сойм 1688 г. быў сарваны яшчэ да выбараў маршалка. Тым часам у выніку пададзенага берасцейскім земскім пісарам Людвікам Пацеем пратэсту К. Лышчынскі ў адпаведнасці з рашэннем Галоўнага Трыбунала ВКЛ быў вызвалены з-пад варты і вярнуўся дадому на Берасцейшчыну. Гэта адбылося ў сакавіку 1688 г. Але літаральна праз месяц яго чакалі новыя выпрабаванні.
,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,
|
|
Все вопросы убедительная просьба уточнять ДО ПОКУПКИ ЛОТА. Для этого есть № телефона в "Контактных данных" или пишите в "Комментариях". НАЛОЖЕННЫМ ПЛАТЕЖОМ НЕ ВЫСЫЛАЮ. ПОКУПАТЕЛЬ ПЕРВЫМ ВЫХОДИТ НА СВЯЗЬ В ТЕЧЕНИЕ 24 часов, оплата в течение 48 часов!
Похожие лоты