С этим лотом смотрят
| Состояние | Хорошее |
| Автор | Дубровский В. В. |
| Издательство | Наука и Техника |
| Год издания | 1979 |
| Переплет | Интегральная обложка (полумягкая) |
Тираж 1800 экз. 138 стр. Казімір Нарбут (03.01.1738 г., б. маёнтак Яшнец, цяпер Лідскі раён – 17.03.1807 г.) - асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Беларусі і Літве. Вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне, Любяшоўскім навіцыяце, піярскім калегіуме ў Дубровіцы, з 1759 у Вільні і Рыме. З 1764 года – прафесар і прэфект піярскага калегіума ў Дубровіцы, потым быў запрошаны ў Вільню. З 1773 года жыў у Германіі і Францыі. Працаваў у адукацыйнай камісіі ў Варшаве. Выступаў за вызваленне філасофіі ад схаластыкі і багаслоўя; лічыў, што чалавек здольны спасцігнуць ісціну, але для яе ўстанаўлення неабходны ўсебаковы і разнастайны падыход пры даследванні з’яў. Адстойваў ідэю неабходнасці шырокай свецкай адукацыі, фарміравання развітой асобы, цесна звязанай з практычнымі патрэбамі грамадства і часу. У 1769 годзе ў Вільні выдаў першы падручнік логікі на польскай мове. Аўтар курса “Эклектычнай філасофіі” і рукапісаў на лацінскай мове. У 1773 годзе разам з вучнямі выдаў “Выбраныя суджэнні з філасофіі”.
|
|
Похожие лоты