Состояние | Хорошее |
Неяк Ясь у дзень асенні сек у лесе дровы. Раптам чуе - дзіўны лямант. Совы?.. Ой, не совы?.. У пару такую совы спяць яшчэ, вядома. Крык, здаецца, чалавечы, там, за бураломам...
Состояние твердо хорошее. Не переиздавалась.
Ніна Іосіфаўна Мацяш (20 верасня 1943, в. Нівы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 19 снежня 2008, Белаазёрск) — беларуская паэтэса і перакладчыца. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 20 верасня 1943 года ў в. в. Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 гадах працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютавала вершам у 1962 годзе (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізму» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).
Напісала п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Перакладала з нямецкай, французскай, польскай, украінскай. У яе перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сіменона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989), вершы Віславы Шымборскай.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009, пасмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».
|
|
Похожие лоты