Состояние | Хорошее |
Автор | Левановіч Л. К. |
Издательство | Кнігазбор |
Год издания | 2007 |
Переплет | Твердый переплет |
Наклад 800 ас. 348 стар. Аутограф Леаніда Левановіча — вядомага беларускага пісьменніка, аўтара пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. 4 кастрычніка 1980 года ў аўтакатастрофе загінуў Пётр Машэраў. Аўтар даводзіць, што гэта было палітычнае забойства. Л. Левановіч апісвае малавядомую сустрэчу чатырох генсекаў: Брэжнева, Чарненкі, Андропава і Гарбачова ў верасні 1978-га на станцыі Мінеральныя Воды. Але "Бесядзь цячэ ў акіян" — гэта не палітычны дэтэктыў. Гэта шматпланавы твор пра жыццё ў 80-я застойныя гады XX стагоддзя. Падзеі адбываюцца ў глыбіннай вёсцы Хатынічы, у раённым цэнтры, у Магілёве і Мінску. Сярод герояў твора — партыйныя функцыянеры, тэлежурналісты, старшыні калгасаў, настаўнікі, лесаводы, паляўнічыя, пчаляры. За раман "Бесядзь цячэ ў акіян", апублікаваны ў часопісе "Полымя", аўтар у 2005 годзе ўганараваны прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У апавяданнях разнастайныя падзеі нашага жыцця — пахаванне В. Быкава ("Букет валошак"), сустрэча з рэктарам БДУ А. Сеўчанкам ("Канверт"), вясёлая гісторыя пра кабылу Футэрку і яе гаспадара ("Футэрка"). У эсэ "Прызнанне ў любові" аўтар піша пра змаганне Якуба Коласа за родную мову.
|
|
Похожие лоты