С этим лотом смотрят
| Состояние | Отличное |
| Формат | 1 Виниловая пластинка |
Julio Iglesias ‘Julio’
Фармат: вінілавая кружэлка, LP
Год выхаду альбому: 1983
Год перавыданьня: 1987
Выдавецкая кампанія: CBS
Нумар альбому: CBS 451077 1 / FC 38640
Штрыхкод: 5 099745 107711
Тып запісу: стэрэа
Месца вырабу: Нідэрлянды
Музычны стыль: Adult Contemporary, Latin Pop, French Pop, Italian Pop, Vocal Pop
Старонка на discogs: https://www.discogs.com/release/11442561-Julio-Iglesias-Julio
=====================================================================
СТАН (ацэнка стану робіцца візуальна і кансэрватыўна, па выкарыстанай Discogs клясыфікацыі Goldmine (г.зн. без адзнакі EX і "мінусаў": M, NM, VG+, VG, G+, G, P):
Кружэлка (record): NM
Вонкавая вокладка (sleeve): VG+
Унутраная капэрта (inner sleeve): папярова-плястыкавая
=====================================================================
Усе фота сапраўдныя, не з інтэрнэту.
Пры асабістай перадачы пакупкі просьба яе ўважліва агледзець. Калі яе стан не адпавядае Вашым чаканьням ці, па Вашым меркаваньні, апісаньню лота на сайце ay.by, Вы маеце магчымасьць адмовіцца ад пакупкі ўжо на гэтым этапе.
Калі гэтыя пытаньні ўзьніклі ў Вас пазьней, не сьпяшайцеся ў парыве эмоцый пакідаць адмоўна-нэйтральныя водгукі на сайце ay.by. Лепей зьвяжыцеся з намі, каб высьветліць сітуацыю і знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне.
Ужываныя кружэлкі часта прайграюцца значна лепей, чым выглядаюць. Калі Вас прываблівае кружэлка, але насьцярожвае яе “паезжаны” стан, сьмела рабіце ў нас пакупку і пры сустрэчы на ўласныя вочы ацаніце стан альбому. Вазьміце кружэлку дамоў для пробнага праслухоўваньня. Калі пасьля гэтага жаданьне мець гэты альбом у Вашай калекцыі пройдзе, Вы можаце вярнуць пакупку нам і атрымаць свае грошы назад.
Як ведае любы аматар аналягавага гуку, ацэнка стану вінілавых кружэлак - справа вельмі суб'ектыўная і далікатная. Вельмі разлічваем на дабразычлівасьць, разуменьне і спагадлівасьць нашых пакупнікоў.
Вашая Кнігарня
|
|
Самавываз ад мэтро "Пралетарская". Пакупнік першым выходзіць на сувязь. Нюансы пакупкі просьба абмяркоўваць па электроннай пошце. Магчымая перасылка Эўрапоштай накладзеным плацяжом. Кошт: тарыф Эўрапошты + 5 рублёў за ўпакоўку і арганізацыйныя выдаткі
Похожие лоты