Состояние | Отличное |
Формат | 1 Виниловая пластинка |
Procol Harum ‘Live: In Concert with The Edmonton Symphony Orchestra’
Фармат: вінілавая кружэлка, LP
Год выхаду альбому: 1972
Выдавецкая кампанія: A&M Records
Нумар альбому: SP 4335
Matrix / runout: A&M SP 4569 P1
Тып запісу: стэрэа
Месца вырабу: ЗША, Columbia Records Pressing Plant, Pitman, NJ
Музычны стыль: Art Rock, Prog-Rock
Агляд на AllMusic: http://tiny.cc/hkl3001
Рэйтынг на AllMusic: 4 з 5
=====================================================================
СТАН (ацэнка стану робіцца візуальна і кансэрватыўна, па выкарыстанай Discogs клясыфікацыі Goldmine (г.зн. без адзнакі EX і "мінусаў": M, NM, VG+, VG, G+, G, P):
Кружэлка (record): NM
Вонкавая вокладка (sleeve): VG+
Унутраная капэрта (inner sleeve): фірмовая Atlantic
=====================================================================
Усе фота сапраўдныя, не з інтэрнэту.
Пры асабістай перадачы пакупкі просьба яе ўважліва агледзець. Калі яе стан не адпавядае Вашым чаканьням ці, па Вашым меркаваньні, апісаньню лота на сайце ay.by, Вы маеце магчымасьць адмовіцца ад пакупкі ўжо на гэтым этапе.
Калі гэтыя пытаньні ўзьніклі ў Вас пазьней, не сьпяшайцеся ў парыве эмоцый пакідаць адмоўна-нэйтральныя водгукі на сайце ay.by. Лепей зьвяжыцеся з намі, каб высьветліць сітуацыю і знайсьці ўзаемапрымальнае рашэньне.
Ужываныя кружэлкі часта прайграюцца значна лепей, чым выглядаюць. Калі Вас прываблівае кружэлка, але насьцярожвае яе “паезжаны” стан, сьмела рабіце ў нас пакупку і пры сустрэчы на ўласныя вочы ацаніце стан альбому. Вазьміце кружэлку дамоў для пробнага праслухоўваньня. Калі пасьля гэтага жаданьне мець гэты альбом у Вашай калекцыі пройдзе, Вы можаце вярнуць пакупку нам і атрымаць свае грошы назад.
Як ведае любы аматар аналягавага гуку, ацэнка стану вінілавых кружэлак - справа вельмі суб'ектыўная і далікатная. Вельмі разлічваем на дабразычлівасьць, разуменьне і спагадлівасьць нашых пакупнікоў.
Вашая Кнігарня
|
|
Самавываз ад мэтро "Пралетарская". Пакупнік першым выходзіць на сувязь. Нюансы пакупкі просьба абмяркоўваць па электроннай пошце.
Похожие лоты