Состояние | Хорошее |
Автор | Чарняўскі М. М. |
Серия | SCRIPTOR UNIVERSITATIS |
Издательство | БДУ |
Год издания | 2003 |
Переплет | Твердый переплет |
Вядікі энцыклапедычны фармат. Аўтограф вядомага беларускага даследчыка, археоляга, гісторыка і пісьменніка Міхася Чарняўскага (1938 - 3013). Гэта цікавая кніга - экскурс у «далетапісную» Беларусь. Што тут было да Рагвалода і Рагнеды? Хто тут жыў — готы, кельты, балты, славяне? Што пакінулі па сабе гэтыя людзі?.. Як не заблытацца ў назвах археалагічных культур, якія ў школе мы часта завучвалі, без аніякага разумення?.. Аўтар дае папулярную панараму страчаных тысячагоддзяў нашай гісторыі. У кнізе папулярна апавядаецца пра старажытнейшы перыяд гісторыі Беларусі — ад першапачатковага засялення краю ў ледавіковую эпоху і да эпохі Вялікага перасялення народаў. Кніга багата ілюстравана малюнкамі і фотаздымкамі археалагічных матэрыялаў, картамі, схемамі і рэканструкцыямі. Адрасуецца вучням школ і ліцэяў, а таксама ўсім неабыякавым да айчыннай гісторыі.
|
|
Похожие лоты