| Состояние | Хорошее |
| Автор | Андрэеў І., Андрэева В., Растоўцаў П. |
| Издательство | Белкартаграфія |
| Год издания | 2021 |
| Переплет | Твердый переплет |
Падарункавае выданне. Вялікі энцыклапедычны фармат. Тыраж 1000 экз. 142 стар. Альбом дае магчымасць наглядна ўбачыць развіццё Мінска на працягу двух стагоддзяў (1750–1940-я гг.). У ім публікуецца першы вядомы план Мінска і першая вядомая гравюра горада, усе вядомыя гісторыкам планы XVIII стагоддзя, а таксама пазнейшыя. Чытачу, і асабліва жыхару сталіцы, будзе цікава даведацца пра асаблівасці жыцця горада ў мінулыя стагоддзі, пра ўжо легендарныя мясціны, якія захаваліся ў сучасных назвах раёнаў, вуліц або мятро. Адмысловы змест і тэксты распрацавалі: Ілля і Валянціна Андрэевы, Павел Растоўцаў. Пры падрыхтоўцы альбома скарыстаны матэрыялы дзяржаўных архіваў і музеяў, а таксама з асабістых калекцый. Усё гэта дазволіла даць рознабаковы і поўны матэрыял, які дазволіць чытачу ўбачыць насычаную гісторыю горада, багатую на падзеі.
|
|
Похожие лоты