Состояние | Новое |
Автор | . |
Серия | 100 вершаў |
Издательство | Мастацкая літаратура |
Переплет | Твердый переплет |
У кнігу ўключаны творы хрэстаматыйныя і напісаныя ў нядаўнія часы, а камертонам зборніка стаў верш Ігара Пракаповіча «Мы — беларусы!».
Творы «А хто там ідзе?» Янкі Купалы, «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча ведае, бадай, кожны. На барацьбу з магутным ворагам — фашызмам кліча землякоў Якуб Колас («Народу-барацьбіту»). Эдзі Агняцвет услаўляе «зямлю з блакітнымі вачамі», яе «шчодры, як сонца», народ («Зямля з блакітнымі вачамі...»). Раіса Баравікова аддае даніну памяці продку, які заснаваў «Палесся мілага сяло» («Шлях-Пушча»). Алесь Бадак уваскрашае міф пра мора Герадота і яго пошукі, што набывае ў вершы выразна філасофскі, сімвалічны сэнс («Мора Герадота»).
Пятрусь Броўка ўзгадвае дзяцінства, маці, сялянскую працу («Жорны»). У вершы Анатоля Вялюгіна параненыя чырвонаармейцы-беларусы ў палаце шпіталя сустракаюць дзень вызвалення Мінска («Трэцяе ліпеня»). Пякучы, горкі ўспамін аб вайне ажывае ў творах Алеся Бачылы, Юркі Голуба, Сяргея Грахоўскага, Аркадзя Куляшова, Юрася Свіркі, Пімена Панчанкі і іншых паэтаў. Уладзімір Караткевіч выбудоўвае вобраз беларусаў як народа праз лірычныя характарыстыкі роднага краю, яго велічную гісторыю, песні і мову («Беларуская песня»). Радавод, «нязводны род» беларусаў дае сілы пераносіць нягоды герою верша Алеся Пісьмянкова («Продкі»).
Зборнік можна разглядаць як імкненне беларускіх паэтаў расшыфраваць нацыянальны код беларусаў, распавесці пра гістарычны шлях, духоўныя карані нашага народа, яго сутнасныя рысы.
|
|
Личная встреча в Минске.Лучший вариант, встреча возле или в метро. Если имеются сомнения, перед покупкой задавайте вопросы. Покупатель ПЕРВЫМ выходит на связь.За пределы страны не высылаю. При отправке упаковываю в картон . 03.07.25-5.07.25 Я не в Ми
Похожие лоты